wd wp Пошук:

Марыя Барысаўна Осіпава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Осіпава. Марыя Барысаўна Осіпава (27 снежня 1908, вёска Серкавіцы, Талачынскі раён, Віцебская вобласць — 5 лютага 1999, Мінск) — удзельніца Мінскага падполля і партызанскага руху ў Вялікай Айчыннай вайне. Член КПСС з 1928 г. У 1941 г. арганізавала падпольную групу ў Мінску, сувязная партызанскіх атрадаў, арганізатар падрыхтоўкі знішчэння Вільгельма Кубэ. Герой Савецкага Саюза (29.10.1943).

Біяграфія

З 1926 г. М. Б. Осіпава на партыйнай і савецкай рабоце. У 1935 годзе скончыла Вышэйшую камуністычную сельскагаспадарчую школу, у 1940 — Мінскі юрыдычны інстытут.

Партрэт Героя Савецкага Саюза М. Б. Осіпавай. Іван Ахрэмчык, 1959

Пасля вызвалення Беларусі вярнулася ў Мінск і актыўна ўдзельнічала ў аднаўленні разбуранага вайной горада. Затым працавала ў апараце Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Васіля Іванавіча Казлова, узначальвала аддзел па памілаванні пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета Беларусі, была членам Вярхоўнага Суда Беларускай ССР, членам рэспубліканскага Камітэта абароны міру. У 1947—1963 гадах абіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 2—5-га скліканняў. Немалаважная заслуга М. Б. Осіпавай у рэабілітацыі членаў мінскага падполля, абвінавачаных у супрацоўніцтве з нацысцкімі акупантамі. Марыя Барысаўна паручылася больш чым за тры сотні ўдзельнікаў антынацысцкага руху.

У 1988 г. Марыя Осіпава ўваходзіла ў склад Дзяржаўнай камісіі па расследаванні злачынстваў у Курапатах.

Ушанаванне памяці

Мемарыяльная дошка

На доме па вуліцы Кісялёва, 11 у Мінску, дзе Марыя Осіпава пражывала ў 1970—1999 гадах, устаноўлена мемарыяльная дошка.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Жанчыны ў войнах
Кавалеры ордэна Леніна
Памерлі ў Мінску
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Члены КПСС
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Выпускнікі ВНУ Мінска
Нарадзіліся ў Талачынскім раёне
Памерлі ў 1999 годзе
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання
Ганаровыя грамадзяне Мінска
Героі Савецкага Саюза
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання
Нарадзіліся 27 снежня
Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Нарадзіліся ў 1908 годзе
Асобы
Памерлі 5 лютага