wd wp Пошук:

Алена Раманаўна Ляшковіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ляшковіч. Алена Раманаўна Ляшковіч (нар. 1961(?), Сасноўшчына, Вілейскі раён) — беларускі музеязнавец.

Біяграфія

Нарадзілася ў вёсцы Сасноўшчына Вілейскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і Рамана Юльянавіча і Юзэфы Іосіфаўны Ляшковічаў[1]. Вучылася ў Даўгінаўскай сярэдняй школе. Скончыла ў 1986 годзе гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[2].

У 1986—1991 гадах працавала навуковым супрацоўнікам Рэспубліканскага навукова-метадычнага цэнтра народнай творчасці і культасветработы. З 1991 па 2007 год — лабарант лабараторыі праектавання і прагназавання развіцця культуры, метадыст сектара арганізацыі вучэбна-метадычнай работы, навуковы супрацоўнік лабараторыі музейнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага інстытута праблем культуры[2].

З 2007 года — дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы[2]. Звольнена 4 студзеня 2022 года з ініцыятывы наймальніка. Як паведаміў Reform.by, спасылаючыся на свае крыніцы з музейных колаў, прычынай звальнення Ляшковіч стала яе прынцыповая адмова звальняць сваіх супрацоўнікаў з надуманых «палітычных» прычын[3].

Узнагароды

Узнагароджана спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2013)[1].

Навуковая дзейнасць

Аўтар шэрагу навуковых публікацый па пытаннях купалазнаўства[2].

Сям’я

Нявесткай Алены Ляшковіч з’яўляецца незалежная журналістка Наталля Лубнеўская[3].

Зноскі

  1. 1 2 ЖИТЕЛЬНИЦА ДОЛГИНОВА БЫЛА УДОСТОЕНА ПРЕМИИ ПРЕЗИДЕНТА
  2. 1 2 3 4 ЛЯШКОВІЧ Алена Раманаўна. Скарбніца Купалавай спадчыны
  3. 1 2 З музэю Янкі Купалы звольнілі дырэктара (бел.)  (недаступная спасылка). Радыё Свабода (10 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2022. Праверана 15 студзеня 2022.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вучоныя паводле алфавіта
Музеязнаўцы Беларусі
Купалазнаўцы
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі
Асобы
Нарадзіліся ў Вілейскім раёне
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Нарадзіліся ў 1961 годзе
Лаўрэаты Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва