wd wp Пошук:

Reform.by

Reformation або Reform.by (вымаўляецца: рэфармацыя) — беларускае інтэрнэт-медыя. Змяшчае спеціялізаваныя раздзелы: навіны, артыкулы, інтэр’вью, меркаванні. Набрала папулярнасць пасля пратэстаў у Беларусі 2020—2021 гадоў. Сузаснавальнік, галоўны рэдактар і дырэктар — Фёдар Паўлючэнка.

Гісторыя

Першапачатковая ідэя стварэння праекта «Рэфармацыя» (rfrm.io) як пляцоўкі для абмеркавання рэформаў у Беларусі належыць Дар’і Мінскі. Сайт быў адкрыты ў 2016 годзе. У фармаце паўнавартаснага грамадска-палітычнага інфармацыйнага партала на дамене reform.by існуе з ліпеня 2018 года.

Цэнзура

25 жніўня 2021 года паводле рашэння Міністэрства інфармацыі доступ на сайт быў заблакаваны ў Беларусі[1].

30 сакавіка 2022 года Раскамнагляд заблакаваў для карыстальнікаў з Расіі асноўнае «люстэрка» праекта[2].

Зноскі

  1. Сайт Reform.by у Беларусі афіцыйна заблякавалі(бел.) . Радыё Свабода (25 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2021. Праверана 26 жніўня 2021.
  2. У Расіі заблакавалі асноўнае «люстэрка» беларускага сайта reform.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Сайты Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Сайты, якія з’явіліся ў 2016 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Цэнзура ў Беларусі
Сайты паводле алфавіта