wd wp Пошук:

Алексантэрынкату

Алексантэрынкату (фінск.: Aleksanterinkatu, шведск.: Alexandersgatan — Аляксандраўская вуліца) — гістарычная цэнтральная вуліца Хельсінкі. Назва вуліцы — адна з нешматлікіх захаваных з часу знаходжання Фінляндыі ў складзе Расіі. Большая частка такіх вуліц была пераназвана.

Гісторыя

Паводле плана забудовы фінскай сталіцы, распрацаванага архітэктарам Карлам Людвігам Энгелем, гэта вуліца павінна была стаць галоўнай шыротнай вуліцай горада, памеры якога былі значна меншыя сучасных. Вуліца пачынаецца непадалёк ад Прэзідэнцкага палаца (былой рэзідэнцыі рускіх генерал-губернатараў Фінляндыі), праходзіць праз Сенацкую плошчу і цягнецца да сучаснага праспекта Манергейма (фінск.: Mannerheimintie. шведск.: Mannerheimsgatan) — сучаснай галоўнай і самай доўгай вуліцы фінскай сталіцы.

Першапачатковая назва вуліцы — Суўрыкату (фінск.: Suurikatu, шведск.: Storgatan), што азначае «Вялікая вуліца». Сучасную назву атрымала ў 1833 годзе. Шырока распаўсюджана і гутарковая назва вуліцы — Alexi (Алексі).

Сучаснае значэнне

Алексантэрынкату ў Ражство

На працягу ўсёй сваёй гісторыі вуліца была і застаецца адной з галоўных гандлёвых вуліц Хельсінкі. Тут размешчана мноства крам розных гандлёвых сетак, у тым ліку адна з першых буйных крам Фінляндыі «Алексі, 13», першая па часе адкрыцця ў Фінляндыі фірменная крама фірмы «Nokia», банкі, рэстараны, кафэ. У той жа час вуліца ўяўляе сабой адзін з галоўных турысцкіх аб’ектаў сталіцы Фінляндыі. З 1948 года ў перыяд Калядных свят яна заўсёды ўпрыгожваецца[2].

Транспарт

Трамвай на Алексантэрынкату

Адзіны від грамадскага транспарту, маршруты якога праходзяць праз Алексантэрынкату — трамвай, маршруты 3В і 3Т (турысцкі), 4 і 4А, 7А і 7В. 3В і 3Т, як і 7А і 7В, ходзяць па адным і тым жа кальцавым маршруце, але ў розныя бакі, 4 і 4А ходзяць на паўвостраў Катаянака, 4А — да тэрмінала Viking Line у адпаведнасці з раскладам прыбыцця і адпраўлення паромаў.

Зноскі

  1. 1 2 http://kartta.hel.fi/
  2. Калядныя агні запаліліся ў Хельсінкі // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 24 лістапада 2013.(Праверана 26 верасня 2021)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вуліцы паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вуліцы Хельсінкі