wd wp Пошук:

Алег Мікалаевіч Страхановіч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Алег Страхановіч (нар. 13 кастрычніка 1979, Пінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2006—2008).

Клубная кар’ера

Выхаванец пінскага футбола, дзе і пачынаў кар’еру. Гуляў у розных клубах, у тым ліку ў Казахстане і Літве. Найлепшыя сезоны правёў у БАТЭ (2002—2004) і МТЗ-РІПА (2005—2008). Пазней паспяхова выступаў у мінскім «Дынама», гродзенскім «Нёмане», мазырскай «Славіі».

У лютым 2013 года перайшоў у клуб Першай лігі «Смалявічы-СТІ»[2], дзе трэнерам быў Юрый Пунтус, з якім Страхановіч працаваў у БАТЭ і МТЗ-РІПА. У кастрычніку 2013, пасля сыходу са смалявіцкага клуба Юрыя Пунтуса, таксама пакінуў клуб[3].

У лютым 2014 года пачаў трэніравацца ў складзе мазырскай «Славіі»[4], неўзабаве пасля таго як гэту каманду ўзначаліў Юрый Пунтус. У выніку распачаў сезон 2014 у складзе мазырскага клуба ў якасці гуляючага трэнера. Дапамог клубу па выніках сезона 2014 вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У сезоне 2015 трывала гуляў у аснове на пазіцыі атакуючага паўабаронцы. У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з мазыранамі[5]. Сезон 2017 пачынаў, выходзячы на замену, пазней стаў часам з’яўляцца ў стартавым складзе. Па выніках сезона 2017 «Славія» страціла месца ў Вышэйшай лізе, і ў снежні 2017 года стала вядома, што Страхановіч пакінуў клуб[6].

У сакавіку 2018 года паведамлялася аб магчымым завяршэнні кар’еры Страхановічам[7], аднак у красавіку паўабаронца папоўніў склад клуба Другой лігі «Маладзечна-ДЮСШ-4»[8]. Дапамог маладзечанскай камандзе па выніках сезона 2019 выйсці ў Першую лігу.

У красавіку 2020 года далучыўся да «Астраўца», а ў жніўні перайшоў у стаўбцоўскі «Кронан»[9]. Пакінуў каманду па заканчэнні сезона 2020.

Міжнародная кар’ера

У 2006—2008 гадах гуляў за нацыянальную зборную Беларусі.

Дасягненні

Зноскі

  1. Oleg Strakhanovich // FBref.com
  2. Олег Страханович перешел в “Смолевичи-СТИ”
  3. Страханович покинул «Смолевичи-СТИ»(недаступная спасылка)
  4. Страханович, Гаев, Котляров, Слесарчук и еще 18 футболистов приняли участие в первой тренировке “Славии”
  5. Денис Ковалевский подписал контракт со “Славией”. Страханович и Воронков продлили соглашения, Гречишко ушел
  6. Олег Страханович покинул “Славию”
  7. Страханович завершил игровую карьеру
  8. Страханович и Лошанков заявлены за «Молодечно-ДЮСШ-4»
  9. Олег Страханович перешел из “Островца” в “Кронон”
Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Ігракі ФК Хваля Пінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Маладзечна
Катэгорыя·Ігракі ФК Каўнас
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Ігракі ФК Астравец
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Кронан Стоўбцы
Катэгорыя·Ігракі ФК Табол Кастанай
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінску
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Смалявічы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Партызан Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы