wd wp Пошук:

Алег Вітольдавіч Праляскоўскі

Але́г Віто́льдавіч Праляско́ўскі (нар. 1 кастрычніка 1963, Загорск (зараз Сергіеў Пасад), РСФСР), беларускі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прапагандыст рэжыму Лукашэнкі(бел. (тар.)) бел..

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. У 1985 годзе скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча, у 1998 годзе — юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Служыў у Савецкай Арміі, Узброеных сілах РБ.

Працаваў загадчыкам аддзела ў Службе бяспекі Прэзідэнта Беларусі, генеральным дырэктарам БелТА, намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта (20032007), памочнікам прэзідэнта — начальнікам Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта (2007—2008), дырэктарам Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта (з 2008), міністр інфармацыі2009).

Уваходзіць у кіраўніцтва грамадскага аб’яднання «Белая Русь»[1].

Санкцыі ЕС

У рамках міжнародных санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі(бел. (тар.)) бел. ў Беларусі пасля здушэння апазіцыі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года Алег Праляскоўскі стаў суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка спіса беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасавання і прапаганду[2]. У сваім рашэнні Еўрапейскі савет назваў Праляскоўскага «адной з асноўных крыніц і галасоў дзяржаўнай прапаганды і ідэалагічнай падтрымкі рэжыму. Яго павысілі да пасады міністра, і з таго часу ён працягваў актыўна прапагандаваць і падтрымліваць дзеянні рэжыму ў адносінах да дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці»[3].

Узнагароды і дасягненні

Прысвоены першы клас служачана дзяржаўнага апарату.

Сям’я

Жанаты. Мае двух дачок.

Зноскі

  1. Алесь Дашчынскі Вялікая кадравая пятніца(нявызн.). Палітыка. Радыё «Свабода». Праверана 10 верасня 2010.
  2. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС(бел.) . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011).
  3. .Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus, EUR-Lex(англ.) бел., 2012

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
Катэгорыя·Юрысты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Прапагандысты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Міністры інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Члены РГА «Белая Русь»
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сергіевым Пасадзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага вышэйшага інжынернага зенітнага ракетнага вучылішча
Катэгорыя·Асобы