wd wp Пошук:

Алег Іванавіч Краўчанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Краўчанка. Але́г Іва́навіч Кра́ўчанка (1971, Мінск — 25 снежня 2020) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Злучаных Штатах Амерыкі (з 2020).

Біяграфія

У 1994 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1998 годзе — аспірантуру Інстытута філасофіі і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Кандыдат юрыдычных навук. З 1994па 1999 гадах быў аташэ, трэцім сакратаром службы дзяржаўнага пратакола; трэці сакратар, другі сакратар, начальнік аддзела дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 19992003 гадах — саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь ў Швецыі (Нарвегіі і Даніі па сумяшчальніцтве). У 20032007 гадах працаваў у якасці саветніка, намесніка начальніка ўпраўлення — начальніка аддзела ўпраўлення гуманітарнага супрацоўніцтва і правоў чалавека Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 20072008 гадах займаў пасаду саветніка Пасольства Рэспублікі Беларусь ў ЗША. У 20082014 гг. — Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь ў ЗША. У 20142017 гадах працаваў намеснікам начальніка ўпраўлення — начальнік аддзела ЗША і Канады ўпраўлення Амерыкі; начальнік упраўлення Амерыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.[4] Са студзеня 2017 г. па 25 снежня 2020 года быў намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь[5].

20 ліпеня 2020 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Злучаных Штатах Амерыкі[6].

Валодаў англійскай мовай. Жанаты і мае траіх дзяцей.

Памёр 25 снежня 2020 года ў Мінску[7].

Зноскі

  1. 1 2 3 https://web.archive.org/web/20201219124545/https://www.mfa.gov.by/ministry/senior_staff/
  2. https://www.belta.by/society/view/umer-belorusskij-diplomat-zamglavy-mid-oleg-kravchenko-421774-2020/
  3. https://www.golosameriki.com/a/belarus-ambassador-died/5713343.html
  4. http://www.pravo.by/document/?guid=3871&p0=P31500011&p1=1
  5. http://www.belta.by/president/view/lukashenko-rassmotrel-kadrovye-voprosy-223830-2016/
  6. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 283 «Об О. И. Кравченко» (руск.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (20 ліпеня 2020).
  7. Памёр намеснік міністра замежных спраў і амбасадар у ЗША Алег Краўчанка
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Намеснікі міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Дыпламаты Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 25 снежня
Катэгорыя·Кандыдаты юрыдычных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1971 годзе