wd wp Пошук:

Алвар Аалта

Алвар Хуга Хенрык Аалта[7] (фінск.: Hugo Alvar Henrik Aalto, 3 лютага 1898, Куартанэ — 11 мая 1976, Хельсінкі) — фінскі архітэктар і дызайнер, «бацька мадэрнізму» ў Паўночнай Еўропе, адзін з заснавальнікаў сучаснага дызайну.

Адзін з найбуйнейшых архітэктараў XX ст. Скончыў Тэхналагічны інстытут у Хельсінкі (1923). Працаваў у розных краінах свету (Швецыя, ЗША, Германія і інш.). Праектаваў жылыя комплексы, друкарні, санаторыі, бібліятэкі, навучальныя ўстановы, культурныя цэнтры, прамысловыя аб’екты (заводы, фабрыкі) і інш.

У сваёй творчасці спалучаў нацыянальныя фінскія традыцыі з прынцыпамі функцыяналізму і арганічнай архітэктуры, дабіваўся выразнасці аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі, арганічна ўпісанай у прыродны ці гарадскі ландшафт. Лічыцца адным са стваральнікаў фінскага дызайну.

Палац «Фінляндыя» ў Хельсінкі — адна з найбольш значных пабудоў А. Аалта

Сярод найбольш значных твораў Алвара Аалта — галоўны будынак Політэхнічнага інстытута ў Атаніемі (1963-66), санаторый у Пайміа (1929-30), палац «Фінляндыя» ў Хельсінкі; бібліятэка ў Выбаргу; культурны цэнтр у Вольфсбургу (1962); будынак Пенсійнага кіравання і інш. У творчасці Аалта адлюстраваўся шматслойны характар фінскай культуры (змяшэнне розных элементаў заходняй цывілізацыі, рэшткаў дагістарычных і сярэднявечных часоў). Значную ўвагу архітэктар надаваў арганізацыі асвятлення ў будынках, бо лічыў, што святло фармуе прастору, выяўляе пластыку канструкцый, служыць магутным сродкам ўздзеяння на чалавечыя эмоцыі.

Зноскі

  1. 1 2 3 Arkitekter verksamma i Sverige — 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 https://www.mfa.fi/kokoelmat/arkkitehdit/alvar-aalto/ Праверана 6 жніўня 2020.
  4. Hautahaku Праверана 10 студзеня 2021.
  5. https://www.helsinginseurakunnat.fi/material/attachments/hautausmaat/hietaniemi/w8GZkM0y7/Hietaniemen_merkittavia_vainajia.pdf
  6. 1 2 3 4 MODERNE ARCHITEKTUR A-ZTaschen, 2016. — S. 8. — 693 с.
  7. Напісанне імя і прозвішча Алвар Аалта ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.1., Мн., 1996, С.7.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Хіетаніемі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Каралеўскай фламандскай акадэміі навук і мастацтваў Бельгіі
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Архітэктары Фінляндыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1976 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Архітэктары Выбарга
Катэгорыя·Архітэктары-мадэрністы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўднёвай Астработніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 лютага
Катэгорыя·Выпускнікі Вышэйшай тэхнічнай школы Універсітэта Аалта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 11 мая
Катэгорыя·Памерлі ў Хельсінкі
Катэгорыя·Дызайнеры Фінляндыі