wd wp Пошук:

Алан Бейкер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бейкер.

Алан Бейкер (англ.: Alan Baker; 19 жніўня 1939, Лондан — 4 лютага 2018, Кембрыдж) — англійскі матэматык. Вядомы сваёй працай па эфектыўных метадах у тэорыі лікаў.

Нарадзіўся ў Лондане. Ступень бакалаўра атрымаў ва ўніверсітэцкім каледжы Лондана, ступень магістра і Ph.D. — у Трыніці-каледжы (Кембрыдж). У 1970 годзе, ва ўзросце 31 года, быў узнагароджаны медалём Філдса за яго працу па дыяфантавых ураўненнях. У 1972 годзе быў узнагароджаны прэміяй Адамса, у 1973 годзе абраны членам Лонданскага каралеўскага таварыства.

Большую частку часу Бейкер працаваў у Кембрыджскім універсітэце. У 1970—1971 гадах быў запрошаным членам Інстытута вышэйшых даследаванняў у Прынстане, а ў 1974 годзе — Стэнфардскага ўніверсітэта. З 2012 года з’яўляўся членам Амерыканскага матэматычнага таварыства.

Сярод яго інтарэсаў былі тэорыя лікаў, дыяфантаў аналіз, дыяфантава геаметрыя.

Памёр 4 лютага 2018 года.

Зноскі

  1. MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France Alan Baker // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. 1 2 Brozović D., Ladan T. Alan Baker // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  4. Tributes Paid to Professor Alan Baker
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #134145275 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 сакавіка 2015.
  6. Матэматычная генеалогія — 1997.
  7. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
  8. https://www.ae-info.org/ae/User/Baker_Alan
Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 4 лютага
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Кембрыджы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане
Катэгорыя·Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Матэматыкі ў тэорыі лікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Трыніці-каледжа (Кембрыдж)
Катэгорыя·Матэматыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Матэматыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Члены Індыйскай нацыянальнай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Венгерскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Еўрапейскай акадэміі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Матэматыкі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Члены Амерыканскага матэматычнага таварыства
Катэгорыя·Лаўрэаты Філдсаўскай прэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэцкага каледжа Лондана
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе