Актавіа Пас[3] (ісп.: Octavio Paz; 31 сакавіка 1914 — 19 красавіка 1998) — мексіканскі пісьменнік, паэт і дыпламат, даследчык цывілізацый Захаду і Усходу.
Актавіа Пас, выхоўваўся на ўскраіне Мехіка, у сям’і прагрэсіўнага палітычнага журналіста Актавіа Паса-старэйшага, адваката і прыхільніка грамадскіх рэформ, маці — Жазефіна Лазана Пас, сям’я якой паходзіла з іспанскай правінцыі Андалусія.
Актавіа сам пісаў, у доме быў велічэзны пакой з кнігамі. Гэта не магло не ўплыць на далейшы шлях юнака. Таксама, у дзяцінстве, на Паса глыбока паўплываў дзед з боку бацькі, дзяржаўны дзеяч і пісьменнік, які адным з першых пачаў са спагадай маляваць у сваіх творах індзейскае насельніцтва Мехіка.
Пазней Пас звяртаўся да ўспамінаў пра родны сэрцу куток:
Сад хутка стаў цэнтрам майго свету, бібліятэка ж – зачараванай пячорай... Прагна прагортваючы кнігі з малюнкамі, асабліва гістарычныя раманы, я здабываў карціны пустыняў і джунгляў, палацаў і хацін, выявы ваяроў і прынцэс, жабракоў і каралёў. Мы трывалі караблекрушэнне разам з Сіндбадам і Рабінзонам, ваявалі разам з Д'Артаньянам, адбівалі Валенсію з Сідам... Свет не меў граніц, але ўвесь быў у межах дасяжнасці, а час рабіўся расцяжнай субстанцыяй, з якой ткалася непадзельная сучаснасць. Актавіо Пас |
Актавіа Пас яшчэ ў дзяцінстве знаёміцца з лепшымі творамі іспанскай літаратуры свайго часу, а таксама з такімі аўтарамі, як Ніцшэ, Маркс, Гюго і Русо. Асабліва ўразіла яго «Бясплодная зямля» Т. С. Эліята. У 1931 годзе сямнаццацігадовы Пас заснаваў свой першы літаратурны часопіс, «Поручні» (Barandal), а ў дзевятнаццаць гадоў ён выпусціў свой першы зборнік вершаў пад назвай «Дзікі месяц» (Luna silvestre). Пас наведваў лекцыі ў Нацыянальным універсітэце Мехіка, але не скончыў. Замест гэтага ён з’ехаў на Юкатан, адкрыў там сярэднюю школу і паглыбіўся ў вывучэнне гісторыі Мексікі.
Асобныя вершы Паса пераклалі на беларускую мову Лявон Баршчэўскі[4], Макс Шчур[5], Юлія Цімафеева[6].