.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аксе́ль Лара́н Анжэ́ль Ламбе́р Вітсе́ль (фр.: Axel Laurent Angel Lambert Witsel; нар. 12 студзеня 1989, Льеж, Бельгія) — бельгійскі футбаліст, паўабаронца іспанскага клуба «Атлетыка» з Мадрыда і нацыянальнай зборнай Бельгіі. Асноўная пазіцыя іграка — цэнтр пляцоўкі.
Вітсэль з’яўляецца выхаванцам футбольнай школы льежскага «Стандарда», за які дэбютаваў 17 верасня 2006 года, выйшаўшы на замену на 89-й хвіліне замест Стывена Дэфура. Замацаваўся ў асноўным складзе ў сезоне 2007/08, склаўшы разам са Стывенам Дэфурам і Маруанам Фелайні звязку ў цэнтры паўабароны клуба. Паводле вынікаў сезона атрымаў прыз футбаліста года. У наступным сезоне яго гол з 11-метровай пазнакі дапамог «Стандарду» атрымаць тытул чэмпіёна краіны.
13 ліпеня 2011 года падпісаў кантракт з партугальскай «Бенфікай»[4]. Замацаваўся ў асноўным складзе і стаў практычна няпераменным іграком асноўнага складу. 3 верасня 2012 года Аксель падпісаў 5-гадовы кантракт з піцерскім «Зенітам» за 40 млн еўра[5]. Вітсель дэбютаваў у расійскай Прэм’ер-лізе 14 верасня, замяніўшы Канстанціна Зыранава на 70-й хвіліне ў матчы супраць «Церака», які скончыўся паражэннем піцерцаў з лікам 0:2.
У студзені 2017 года перайшоў у кітайскі клуб «Цяньцзінь Цюаньцзянь»[6]. У жніўні 2018 года вярнуўся ў Еўропу, стаўшы іграком дортмундскай «Барусіі»[7].
У ліпені 2022 года ў якасці свабоднага агента падпісаў аднагадовы кантракт з мадрыдскім «Атлетыка»[8].
26 сакавіка 2008 года ў матчы супраць зборнай Марока дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Бельгіі і забіў гол. У адборачным цыкле да чэмпіянату свету 2014 правёў усе матчы ў асноўным складзе сваёй зборнай.
«Стандард»:
«Бенфіка»:
«Зеніт»:
«Барусія» Дортмунд: