wd wp Пошук:

Аксамітнік

Аксамі́тнік, амарант[3] (Amaranthus) — род пераважна аднагадовых травяністых раслін сямейства аксамітнікавых.

Батанічнае апісанне

Вышыня 10—150 см. Лісце чаргаванае. Кветкі зялёныя або пурпурова-чырвоныя. Плод — каробачка. Насенне дробнае, бліскучае.

Арэал

Адрозніваецца каля 80 відаў, пашыраных у цёплых і ўмераных абласцях зямнога шара. На Беларусі 8 заносных і 1 інтрадукаваны від — аксамітнік трохкаляровы (Amaranthus tricolor), радзіма — трапічная Азія. Найбольш вядомыя віды: аксамітнік сіняваты (Amaranthus blitum), народная назва зяльборнік, аксамітнік адкінуты (Amaranthus retroflexus), падбурачнік, аксамітнік жміндападобны (Amaranthus blitoides).

Значэнне

Многія віды — дэкаратыўныя расліны. Растуць таксама як пустазелле.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 13. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Аксамітнікавыя