wd wp Пошук:

Аква Клаўдзія

Аква Клаўдзія — старажытнарымскі акведук I стагоддзя н.э.

Будаўніцтва акведука было пачата пры імператары Калігуле ў 38 годзе, а завершана пры імператары Клаўдзіі ў 52 годзе. Праз 10 гадоў яго перасталі выкарыстоўваць, праз 9 гадоў пры імператары Веспасіяне ў 71 годзе праца закінутага акведука была адноўлена, яшчэ праз 10 гадоў па загаду імператара Ціта яго таксама адрэстаўравалі.

Манументальная арка, якая з’яўлялася часткай аква Клаўдзія і акведука Аніа Новус стала брамай Аўрэліянавай сцяны — Порта-Маджорэ. Канал вадаправода праходзіў па большай частцы пад зямлёй, апошнія 13 кіламетраў у кірунку горада — надземныя канструкцыі.

Зноскі

  1. 1 2 dati.beniculturali.it — 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акведукі