Айхштэт-Інгальштацкі каталіцкі ўніверсітэт (ням.: Katholische Universität Eichstätt-Ingolstadt) — нямецкая недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, размешчаны ў гарадах Айхштэт і Інгальштат.
У параўнанні з іншымі нямецкімі ўніверсітэтамі гэта даволі невялікая навучальная ўстанова з 4 800 студэнтамі (2019). Тым не менш, гэта найбуйнейшы недзяржаўны ўніверсітэт у Германіі. Універсітэт мае свой галоўны кампус ў Айхштэце (будынкі знаходзяцца ў цэнтры горада ці ў некалькіх хвілінах хады) і яшчэ адзін кампус у Інгальштаце, на месцы першага баварскага ўніверсітэта, заснаванага яшчэ ў 1472 годзе.