wd wp Пошук:

Айнажы

Айнажы (лат.:  Ainaži, эст.: Heinaste) — горад у паўночнай Латвіі, знаходзіцца ў гістарычным рэгіёне Відзэмэ. У адміністрацыйным значэнні адносіцца да Салацгрыўскага края. Размяшчаецца на ўзбярэжжы Рыжскага заліва Балтыйскага мора, недалёна ад мяжы з Эстоніяй. Айнажы аддалены ад Рыгі на 113 км. Колькасць насельніцтва налічвае каля 1 тыс. чалавек.

Гісторыя

У гістарычных звестках Айнажы ўзгадваюцца ў 1564 годзе як невялікае паселішча ліваў. Хуткае развіццё пачалося ў 1870-х гг., калі тут быў пабудаваны марскі порт, а так сама карабельная верф. У 1864 годзе тут была адкрытая карабельная школа, у якой вучыліся дзеці эстонскіх і латышскіх сялян. Школа дзейнічала амаль 50 гадоў, пакуль не была зруйнавана пад час Першай сусветнай вайны.

У 1919 годзе латышскае войска выбіла немцаў з Айнажы. Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны паселішча было далучана да Латвіі, нягледзячы на тое, што большасць насельніцтва з’яўлялася эстонцамі. У часы незалежнасці Латвіі (1919 — 1940 гг.). Айнажы хутка развіваліся. У 1926 годзе паселішча атрымала статус горада. Пад час Другой сусветнай вайны горад быў значна разбураны і нягледзячы на тое, што порт быў часткова адноўлены пасля вайны, значнасць горада значна знізілася.

Да 1917 года горад меў назву Гайнаш (Haynasch ці Hainasch).

Насельніцтва

Насельніцтва складае 891 чалавек (2013), з якіх 92 % латышы, 3 % рускія, 2 % эстонцы. Да пачатку 1920-х гадоў у Айнажы пераважала эстонскае насельніцтва.

Славутасці

Зноскі

  1. «Latvijas iedzīvotāju skaits pašvaldībās pagastu dalījumā»(лат.)
  2. Кніга паштовых індэксаў Латвіі(лат.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Салацгрыўскі край
Катэгорыя·Парты Балтыйскага мора
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Латвіі