wd wp Пошук:

Азарыцкі сельсавет

Аза́рыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Азарычы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Азарыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Азарычы. 24 верасня 1926 года перайменаваны ў Азарыцкі нацыянальны яўрэйскі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Азарыцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў Мазырскім раёне БССР. У 1935 годзе рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 12 лютага 1935 года ў складзе Даманавіцкага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі. 15 ліпеня 1935 года Азарычы атрымалі статус мястэчка. З 20 лютага 1938 года сельсавет у складзе Палескай вобласці. 27 верасня 1938 года статус Азарыч паніжаны да вёскі. З 8 студзеня 1954 года сельсавет у складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Халмянскага сельсавета[1]. 17 лістапада 1959 года Азарычы набылі статус гарадскога пасёлка, Азарыцкі сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Азарыцкага пассавета.

З 20 студзеня 1960 года пассавет у складе Калінкавіцкага раёна. 21 кастрычніка 1968 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Хаміцкага сельсавета (5 населеных пунктаў: Замашчаны, Кавалькі, Ніканава, Хамічы і Чырвоная Слабодка)[2].

12 лістапада 2013 года Азарыцкі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет, да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Крукавіцкага сельсавета (7 населеных пунктаў: аграгарадок Крукавічы, вёскі Беразнякі, Віша, Вуглы, Гара, Сышчыцы, Чыстая Лужа)[3].

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў, без Азарыч) — 712 чалавек[4], з іх 93,8 % — беларусы, 3,9 % — рускія, 2,1 % — украінцы[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 1 (1231).
  3. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 282 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Калинковичского района Гомельской области
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Азарыцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1959 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Азарыцкі сельсавет
Катэгорыя·Нацыянальныя яўрэйскія сельсаветы БССР
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Даманавіцкага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мазырскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2013 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе