wd wp Пошук:

Азарыцкі раён

Аза́рыцкі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19241931 гадах. Цэнтр — вёска Азарычы.

Утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Мазырскай акругі БССР. 20 жніўня 1924 года падзелены на 13 сельсаветаў: Азарыцкі, Валосавіцкі, Грабаўскі, Давыдаўскі (Слабададавыдаўскі), Кабыльшчынскі, Каранёўскі, Карпавіцкі, Крукавіцкі, Навасёлкаўскі, Савіцкі, Хаміцкі, Яланскі, Яўтушкавіцкі. 8 кастрычніка 1924 года скасаваны Яланскі сельсавет. 24 верасня 1926 года Азарыцкі і Давыдаўскі (Слабададавыдаўскі) сельсаветы рэарганізаваны ў нацыянальныя яўрэйскія сельсаветы. 5 кастрычніка 1926 года Яўтушкавіцкі сельсавет перайменаваны ў Людзвінаўскі, Карпавіцкі — у Асташкавіцкі, Каранёўскі — у Мартынавіцкі. 5 верасня 1929 года Грабаўскі сельсавет перайменаваны ў Ламавіцкі. У 1930 годзе ўтвораны Халмянскі сельсавет. 8 ліпеня 1931 года раён скасаваны: Валосавіцкі, Кабыльшчынскі, Ламавіцкі, Людзвінаўскі сельсаветы перададзены Парыцкаму раёну; Асташкавіцкі, Крукавіцкі, Мартынавіцкі, Навасёлкаўскі, Савіцкі, Халмянскі, Хаміцкі сельсаветы — Мазырскаму раёну. 25 ліпеня 1931 года Давыдаўскі (Слабададавыдаўскі) нацыянальны яўрэйскі сельсавет перададзены Парыцкаму раёну, а Азарыцкі нацыянальны яўрэйскі сельсавет — Мазырскаму раёну.

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1931 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Калінкавіцкага раёна
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гісторыя Светлагорскага раёна
Катэгорыя·Азарыцкі раён
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Акцябрскага раёна
Катэгорыя·Азарычы
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных