wd wp Пошук:

Адроў

Адро́ў — рака ў Аршанскім, Сенненскім і Талачынскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток Дняпра.

Даўжыня ракі 75 км. Плошча вадазбору 676 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 .

Асноўныя прытокі

Справа: Камяніца, Дзярноўка, Сакалянка, Барань, Ключнікава. Злева: Чарнічанка.

На рацэ

Гарады: Барань.

Агульнае

Пачынаецца меліярацыйнай канавай каля вёскі Дубніцы Аршанскага раёна, вусце на паўднёвай ускраіне горада Орша. Цячэ па Аршанскім узвышшы. На рацэ каля вёскі Дубніцы плаціна і сажалка (плошча 1 га), у пойме каля вёскі Барань Аршанскага раёна наліўная сажалка (плошча 2 га).

Даліна выразная, да вёскі Пагост трапецападобная, ніжэй карытападобная, шырынёй 0,6—0,8 км. Пойма пераважна двухбаковая, шырынёй 0,1—0,3 км. Берагі ў вярхоўі нізкія, у сярэднім і ніжнім цячэнні стромкія і абрывістыя, вышынёй 5—7 м, месцамі да 20 м.
Рэчышча ў вярхоўі на 12,5 км да вёскі Пількавічы Сенненскага раёна каналізаванае, далей звілістае, шырыня ракі ў межань 15—20 м.

Недзе ў басейне ракі ў XI ст. існаваў «горад» Одрск[1].

Зноскі

  1. Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды / М. Ермаловіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1990. — 366 с.; іл. — С. 35.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Талачынскага раёна
Катэгорыя·Басейн Адрова
Катэгорыя·Рэкі Аршанскага раёна
Катэгорыя·Рэкі Сенненскага раёна
Катэгорыя·Прытокі Дняпра
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта