wd wp Пошук:

Адкрыты чэмпіянат Гдыні па снукеры

Адкрыты чэмпіянат Гдыні (англ.: Gdynia Open) — прафесійны нізкарэйтынгавы турнір па снукеры. Ён быў заснаваны ў 2012 годзе і праходзіць на спартыўнай арэне Гдыні ў Гдыні, Польшча. Адкрыты чэмпіянат Гдыні быў шостым нізкарэйтынгавым турнірам у еўрапейскім туры серыі PTC сезона 2015/2016 і адным з шасці нізкарэйтынгавых першынстваў, якія праходзілі ў кантынентальнай частцы Еўропы. З сезона 2013/2014 прызавы фонд кожнага турніру еўрапейскага туру складае €125,000, што болей, чым у два разы менш, чым самы малы прызавы фонд рэйтынгавага турніру ў сезоне 2015/2016.

У 2016 годзе турнір праходзіў на працягу пяці дзён у канцы лютага (першы адкрыты чэмпіянат Гдыні праходзіў у кастрычніку, а розыгрыш 2014 года — у пачатку лютага), а ў нядзелю былі згуляныя матчы 1/8 фіналу, чвэрцьфіналы, паўфіналы і фінальны двубой спаборніцтва.

Фармат адкрытага чэмпіянату Гдыні ўключае ў сябе тры кваліфікацыйныя раўнды, якія праходзяць у першыя дні турніру і ў якіх могуць прыняць удзел усе жадаючыя аматары за пэўную плату (у 2012 годзе праходзіў толькі адзін кваліфікацыйны раўнд). У асноўную стадыю трапляюць 103 сеяных прафесіяналаў (аўтаматычна) і 25 пераможцаў апошняга кваліфікацыйнага раўнда, якія гуляюць на выбыванне, пачынаючы з 1/64 фіналу.

Рэкардсменам па колькасці тытулаў, а таксама дзеючым пераможцам турніру з’яўляецца аўстраліец Ніл Робертсан, які выйграў чэмпіянаты ў 2012 і 2015 гадах. У 2014 годзе перамогу ў Гдыні атрымаў Шон Мёрфі, які на тым жа спаборніцтве зрабіў першую і адзіную максімальную серыю на адкрытых чэмпіянатах Гдыні.

Вынікі

ГодПераможцаФіналістФінальны лікПаўфіналістыКУ
2012 Ніл Робертсан Джэймі Бёрнэт4:3 Стывен Магуайр, Майкл Холт128
2014 Шон Мёрфі Фергал О'Браен4:1 Мэцью Сэлт, Сэм Бэйрд128
2015 Ніл Робертсан Марк Уільямс4:0 Шон Мёрфі, Джымі Робертсан128
2016 Марк Сэлбі Мартын Гоўлд4:1 Кайрэн Уілсан, Эндру Хігінсан128

Фіналісты турніру

ІгрокПФКФВТФіналы
Ніл Робертсан2022012, 2015
Марк Сэлбі1012016
Шон Мёрфі1012014
Мартын Гоўлд0112016
Марк Уільямс0112015
Фергал О'Браен0112014
Джэймі Бёрнэт0112012

Пераможцы турніру паводле краін

КраінаКПАКППершы тытулАпошні тытул
Англія2220142016
Аўстралія1220122015

Рэкорды адкрытага чэмпіянату Гдыні

Агульныя вынікі розыгрышай

ГодПераможцаЛССАНС
2012 Ніл Робертсан Ніл Робертсан (5) Стывен Магуайр (141)
2014 Шон Мёрфі Шон Мёрфі (5) Шон Мёрфі (147)
2015 Ніл Робертсан Ніл Робертсан (6),
Шон Мёрфі (6)
Ніл Робертсан (142),
Марк Джойс (142),
Курт Мэфлін (142)
2016 Марк Сэлбі Мартын Гоўлд (4),
Марк Сэлбі (4)
Род Лоўлер (139),
Энтані Хэмілтан (139)

Дасягненні ігракоў

Усе розыгрышы

Найбольшая колькасць выйграных тытулаў2, Ніл Робертсан (2012, 2015). Найбольшая колькасць фіналаў2, Ніл Робертсан (2012, 2015). Найбольшая колькасць паўфіналаў2, Ніл Робертсан (2012, 2015), Шон Мёрфі (2014, 2015). Найбольшая колькасць чвэрцьфіналаў2, Стывен Магуайр (2012, 2014), Ніл Робертсан (2012, 2015), Шон Мёрфі (2014, 2015), Джад Трамп (2014, 2015). Найбольшая колькасць выхыдаў у 1/8 фіналу3, Мартын Гоўлд (2012, 2015, 2016). Найбольшая колькасць выхыдаў у 1/16 фіналу4 (усе розыгрышы), Мартын Гоўлд, Фергал О’Браен.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Адкрыты чэмпіянат Гдыні па снукеры