wd wp Пошук:

Аддзяленне матэматычных і прыродазнаўчых навук АН БССР

Аддзяленне матэматычных і прыродазнаўчых навук АН БССР — адно з першых за ўсю гісторыю Акадэміі навук Беларусі аддзяленняў навук (нароўні з Аддзяленнем грамадскіх навук). Было ўтворана 31 мая 1936 года. Стварэнне аддзяленняў было праведзена ў рамках ператварэння Беларускай акадэміі навук у Акадэмію навук БССР. Акадэмікам-сакратаром быў Цэлясцін Лявонавіч Бурстын.

Склад па стане на 1936 год[1]

Гістарычная значнасць

Дало пачатак усім аддзяленням навук прыродазнаўчага, тэхнічнага і сельскагаспадарчага профілю, і, адпаведна, развіццю акадэмічных даследаванняў у дадзеных кірунках.

Рэарганізацыя

У 1940 Аддзяленне матэматычных і прыродазнаўчых навук у выніку зацвярджэння пастановай СНК БССР ад 27 верасня 1940 № 1348[2] новага Статуту АН БССР было падзелена на Аддзяленне прыродазнаўчых і сельскагаспадарчых навук АН БССР і Аддзяленне тэхнічных навук.

Зноскі

  1. Президиум Национальной академии наук Беларуси… С. 55
  2. Президиум Национальной академии наук Беларуси… С. 59

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Навуковыя арганізацыі Беларусі
Катэгорыя·Навука ў Беларусі
Катэгорыя·Нацыянальная акадэмія навук Беларусі