wd wp Пошук:

Медыцынскі кабінет АН БССР

Медыцынскі навукова-даследчы кабінет АН БССР (іншая назва - Медкабінет АН БССР) - нароўні з Інстытутам тэарэтычнай медыцыны і Інстытутам псіханеўралогіі профільная арганізацыя акадэмічнай медыцынскай навукі ў Беларусі. Быў утвораны ў 1936 годзе. Загадчыкам кабінета на працягу яго існавання быў акадэмік Фёдар Аскаравіч Гаўсман.

Вядомы наступныя публікацыі супрацоўнікаў Медкабінета:

Медкабінет у 1936-1940 гг. уваходзіў у склад Аддзялення матэматычных і прыродазнаўчых навук АН БССР, у 1940-41 гг. - у склад Аддзялення прыродазнаўчых і сельскагаспадарчых навук. Спыніў сваю дзейнасць у 1941 годзе ў выніку акупацыі нямецка-фашысцкімі войскамі Мінска. Пасля вайны не аднаўляўся, даследаванні былі працягнуты ў Інстытуце тэарэтычнай медыцыны.

Зноскі

  1. Электронный каталог Национальной библиотеки Беларуси
  2. Электронный каталог Национальной библиотеки Беларуси

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Інстытуты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Ахова здароўя ў Беларусі
Катэгорыя·Нацыянальная акадэмія навук Беларусі