wd wp Пошук:

Адамантыяс Караіс

Адамантыяс Караіс (грэч.: Αδαμάντιος Κοραής; таксама Карайфр.: Adamance Coray; 1748, Смірна1833, Парыж) — адзін з навуковых эліністаў-асветнікаў Новага часу.

Яго галоўная заслуга — ачышчэнне грэцкай мовы ад масы чужых прымесяў, што ўвайшлі ў гэту мову за часы палітычнага рабства Грэцыі. Караіс выдаў многіх старажытных класікаў (Элінская бібліятэка (Βιβλιοθήκη ελληνική) Страбона) з каштоўнымі філалагічнымі ўводзінамі, пісаў і асобныя артыкулы па грэцкай мове і літаратуры, не цураўся і палітычнага змагання за волю радзімы; яго брашура: «Пра сучаснае становішча адукацыі ў Грэцыі» — гарачая абарона яго бацькаўшчыны, якую Караіс лічыў законным спадчыннікам Старажытнай Грэцыі. Яна была перакладзена на рускую мову ў 1815 годзе расійскім дыпламатам грэцкага паходжання Аляксандрам Негры[4].

У год смерці Караіса выйшла яго аўтабіяграфія. У 1881 у Афінах быў надрукаваны I том твораў Караіса.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Adamantios Korais // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118565346 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. Корай А., О нынешнем просвещении Греции / Пер. с фр. А. Негри. СПб., 1815

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Манпарнас
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 6 красавіка
Катэгорыя·Філолагі Грэцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навагрэцкая Асвета
Катэгорыя·Пісьменнікі Грэцыі
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1748 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ізміры
Катэгорыя·Памерлі ў 1833 годзе