wd wp Пошук:

Авіт

Авіт (Марк Мецылій Флавій Эпархій Авіт; лац.: Marcus Maecilius Flavius Eparchius Avitus) — рымскі імператар (Заходняя Рымская імперыя) ў 455456 гадах.

Біяграфія

Авіт паходзіў з багатай гальскай сям’і. Больш трыццаці гадоў ён правёў на рымскай дзяржаўнай службе. Быў паплечнікам Аэцыя (выконваў адказныя дыпламатычныя даручэнні). Авіт быў узведзены ў званне прэфекта прэторыя Галіі. Імператар Петроній Максім прызначыў Авіта галоўным начальнікам кавалерыі і пяхоты ў Галіі. У кароткі тэрмін Авіт змог істотна зменшыць набегі варварскіх плямён на Галію.

Авіт, аднак, марыў пра імператарскі пасад і з гэтай мэтай у маі 455 года адправіўся ў Тулузу. Тут ён атрымаў весткі пра смерць Максіма і пра спусташэнне Рыма вандаламі, пасля чаго заручыўся падтрымкай караля вестготаў Тэадорыха II і 10 ліпеня таго ж года ў Арылаце на сходзе прадстаўнікоў сямі гальскіх правінцый быў абвешчаны імператарам.

Аднак ні рымскі сенат, ні самі рымляне не прызналі Авіта. Частка сенатараў уступіла ў таемныя перамовы з палкаводцам-варварам Рыцымерам, на якога Авіт усклаў абарону Італіі. У 456 годзе Рицимер падняў паўстанне. Пасля кароткага супраціву Авіт склаў з сябе ўладу 6 кастрычніка 456 года. Рыцымер хацеў выслаць яго з краіны, але рымскі сенат запатрабаваў смерці Абвіта[2]. Авіт спрабаваў бегчы ў дружалюбную Галію, але па дарозе захварэў і ў пачатку 457 года сканаў ад маравой язвы[3].

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France Eparchus Avitus // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  2. Гиббон (гл. 36).
  3. Евагрий Схоластик (II, 7).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 457 годзе
Катэгорыя·Рымскія консулы V стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 395 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы V стагоддзя
Катэгорыя·Імператары рымскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных