wd wp Пошук:

Флавій Аэцый

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Аэцый.

Флавій Аэцый (лац.: Flavius Aëtius; пам. 21 верасня 454) — палкаводзец Заходняй Рымскай імперыі, трохразовы консул (432, 437 і 446 гг.), атрымаў ад гісторыкаў эпітэт «апошні з рымлян».

Гоцкі гісторык Іардан так адзначыў заслугі рымскага палкаводца Флавія Аэцыя ў складаны перыяд для імперыі, атакаванай ў 1-й палове V стагоддзя з розных бакоў германцамі і гунамі: «цягавітасцю ў воінскіх справах, асабліва [ўдала] нарадзіўся ён для Рымскай імперыі». Аэцый узначаліў войска імперыі ў 429 годзе. На працягу 25 гадоў Аэцый ўдала адбіваў абмежаванымі сіламі набегі варвараў на ўладанні Заходняй Рымскай імперыі, выступаючы ў ролі не столькі военачальніка, колькі фактычнага кіраўніка імперыі пры слабым імператары Валентыніяне. Аэцый найбольш вядомы ў гістарыяграфіі сваёй перамогай над Атылам у бітве на Каталаўнскіх палях у 451 годзе.

У 454 годзе імператар Валентыніян III забіў свайго лепшага палкаводца і дыпламата Аэцыя, а ўжо ў наступным годзе Рым быў разрабаваны вандаламі.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118643932 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  2. Аэций // Военная энциклопедия — СПб.: Иван Дмитриевич Сытин, 1911. — Т. 3. — С. 310–311.
  3. Любкер Ф. Aetius // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 40.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі 21 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў Равене
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Візантыйскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі ў 454 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Военачальнікі Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Рымскія консулы V стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ад халоднай зброі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 395 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 390 годзе