Авіньёнскі ўніверсітэт (фр.: Avignon Université) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Авіньён.
Створаны ў 1303 годзе падчас знаходжання Рымскіх Пап у Авіньёне. Авіньёнскі ўніверсітэт з’яўляецца адным з найстарэйшых універсітэтаў Францыі. Папскі легат яшчэ ў 1227 годзе стварыў багаслоўскую акадэмію ў Авіньёне. Зародкі медыцынскай адукацыі ў горадзе існавалі яшчэ з 1297 года.