wd wp Пошук:

Аванес Тадэвосавіч Туманян

Аванес Тадэвосавіч Туманян (арм.: Հովհաննես Թադևոսի Թումանյան; 7 [19] лютага 1869, сяло Дсех, Арменія — 23 сакавіка 1923, Масква, РСФСР) — армянскі паэт і пісьменнік, грамадскі дзеяч. Нацыянальны паэт Арменіі.

Біяграфія

Дом у сяле Дсех, у якім нарадзіўся Аванес Туманян.

Аванес Туманян нарадзіўся ў сям’і святара. Згодна радавому паданню, род Туманянаў паходзіць ад галіны армянскага княскага (нахарарскага) роду Маміканянаў, які кіраваў у сярэднія вякі ў сяле Дсех (Лары).

У 18781883 годах атрымаў пачатковую адукацыю ў школе Джэлалаглы, а потым перавёўся ў школу Нерсісян у Тыфлісе (Тбілісі), аднак па прычыне матэрыяльных цяжкасцей быў змушаны ў 1887 годзе пакінуць яе і паступіць на працу ў Тыфліскі армянскі народны суд, а пазней — у Армянскі выдавецкі саюз.

Пісаць пачаў з сярэдзіны 1880-х гадоў, супрацоўнічаў у армянскіх газетах і часопісах.

Атрымаў шырокую слыннасць пасля выхаду складанкі «Вершы» (на арм., 2 т., 18901892). У многіх сваіх творах Туманян звяртаецца да нялёгкага лёсу армянскага сялянства, да розных бакоў традыцыйнага парадку яго жыцця, пра гэта расказваюць яго паэмы: «Маро» (1887 г., апублікавана ў 1892 г.), «Сако з Лары» (1889 г., апублікавана ў 1890 г.), паэма «Ануш» (1890 г., апублікавана ў 1892 г., А. Тыгранянам да яе напісана опера).

У 1899 годзе ў Тыфлісе стварыў літаратурны кружок «Вернатун», членам якога былі бачныя армянскія паэты, пісьменнікі, мастакі і кампазітары.

Быў вядомы таксама як грамадскі дзеяч, двойчы быў арыштаваны царскім урадам. У 1912—1921 гадах быў старшынём Каўказскага саюза армянскіх пісьменнікаў, у гады генацыду армян дапамагаў уцекачам з Заходняй Арменіі (завошта быў узнагароджаны народным званнем «Паэт усіх армян»), выступаў за перамір’е ў армяна-грузінскай вайне 1918 года. Пасля саветызацыі Арменіі ўзначальваў Камітэт дапамогі Арменіі.

Быў у сяброўскіх адносінах са многімі армянскімі, грузінскімі, рускімі паэтамі і пісьменнікамі свайго часу, перакладаў з некалькіх моў (Байран, Гётэ, Пушкін).

Памёр у маскоўскай гарадской лякарні ад раку. Пахаваны ў Тбілісі ў Пантэоне Хаджыванка[6].

Асабістае жыццё

У 1888 годзе жаніўся з Вольнай Мачкальян (сканала на 100-м годзе жыцця ў Ерэване). Меў моцную і вялікую сям’ю, 10 дзяцей — 4 сыны і 6 дачок, некаторыя з якіх пасля сталі вядомымі грамадскімі дзеячамі.

Адзін з сыноў Туманяна — Артавазд (1894—1918) загінуў у 1918 годзе падчас наступу турэцкіх войскаў на Каўказскім фронце.

Трое іншых сыноў — Мушэг (18891938), Алік (18961937) і Арэг (1900—1938) былі рэпрэсаваны і расстраляныя ў эпоху сталінізму.

Вядомымі туманянаведамі былі Седа і Ануш Туманян. Дачка Туманяна Тамара была архітэктарам, заслужаным дзеячам культуры Армянскай ССР.

Памяць

Купюра 5000 драм.

Бібліяграфія

Беларускія пераклады

На беларускую мову творы пераклалі Мікола Аўрамчык, Пятрусь Броўка, Рыгор Барадулін, Сцяпан Гаўрусёў, Алесь Звонак, Міхась Калачынскі, Еўдакія Лось, Янка Сіпакоў[7][8].

Зноскі

  1. Great Russian EncyclopediaБольшая российская энциклопедия, 2004. — ISBN 978-5-85270-320-0
  2. http://www.poemhunter.com/poem/parvana/comments.asp
  3. Туманян Ованес Тадевосович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
  4. 1 2 Туманян Ованес Тадевосович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. Пантеон Ходживанка
  7. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
  8. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16), ISBN 985-11-0035-8.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барчалінскім павеце
Катэгорыя·Памерлі ў 1923 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1869 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Пісьменнікі Арменіі
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лютага
Катэгорыя·Казачнікі
Катэгорыя·Памерлі 23 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Пахаваныя ў Тбілісі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта