wd wp Пошук:

Мікалай Георгіевіч Адонц

Мікалай Георгіевіч Адонц (Нікагаяс Тэр-Аветыкян) (арм.: Նիկողայոս Ադոնց (Տէր-Աւետիքեան); 22 студзеня 187127 студзеня 1942) — расійскі візантыст і арменавед[6], грамадскі дзеяч, гісторык.

Біяграфія

Нарадзіўся 22 студзеня 1871 года ў сям’і сельскага святара Брнакот Зангезурскага павета Арменіі.

Адукацыя

Пачатковую адукацыю атрымаў у мясцовай прыходскай і Тацеўскай манастырскай школе. Потым працягнуў навуку ў Эчміядзінскай семінарыі і 2-й рускай класічнай гімназіі Тыфліса (1892-94).

У 1899 годзе скончыў факультэт усходніх моў Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта з залатым медалём.

У 1899-1902 гадах спецыялізаваўся ў вобласці візанталогіі ва ўніверсітэтах Мюнхена, Сарбоны і Оксфарда. У Мюнхене ён наведваў семінар Карла Крумбахера, а ў Парыжы наведваў лекцыі Шарля Дыля. У 1902 годзе Адонц вярнуўся ў Пецярбург, дзе пачаў рыхтавацца да экзамену для атрымання ступені магістра армянскай літаратуры. У 1908 годзе выйшла яго найболей значная праца «Арменія ў эпоху Юстыніяна. Палітычны стан на глебе нахарарскага ладу».

У 1909 годзе абараніў дысертацыю на спашуканне навуковай ступені магістра, а ў 1916 годзе — доктара філалогіі, у тым жа годзе быў абраны прафесарам кафедры армянскай і грузінскай філалогіі Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта.

Дзейнасць

З пачатку 1915 года працаваў у «Армянскім камітэце» Петраграда, браў удзел у месцаванні заходне-армянскіх уцекачоў і сірот, аказанні ім матэрыяльнай і маральнай падтрымкі.

Улетку 1916 года ў складзе навуковай экспедыцыі М. Я. Мара камандзіруецца ў вызваленыя раёны Муш і Эрзурум.

У 1917 годзе кіраваў археалагічнай экспедыцыяй у Ван.

У 1920 годзе з’ехаў за мяжу, жыў у Еўропе: у Лондане, потым у Парыжы (1921-1931) і ў Бруселі1931 да сваёй смерці). З 1930 года і датуль, пакуль у 1940 годзе ўніверсітэт не спыніў сваю дзейнасць, Адонц кіраваў кафедрай армяністыкі ў Брусельскім Вольным універсітэце(англ.) бел..

Памёр 22 студзеня 1942 года ў Бруселі.

Працы

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 25 студзеня 2018.
  2. 1 2 3 Армянская савецкая энцыклапедыя / пад рэд. Վ. Համբարձումյան, Կ. Խուդավերդյան — 1974. — Т. 1. — С. 76.
  3. Адонц Николай Георгиевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. Nicolas Adontz // AlKindi
  6. Карен Юзбашян - “Адонц, Николай Георгиевич.” - Армянская советская энциклопедия. т.1 . 1974, стр. 77.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Армяністы
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 студзеня
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Выпускнікі ўсходняга факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Бруселі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1871 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Елізаветпальскай губерні
Катэгорыя·Памерлі 27 студзеня