wd wp Пошук:

Авад Мухамед Ахмед ібн Ауф

Авад Мухамед Ахмед ібн Ауф або Авад бэн Ауф (араб. أحمد عوض بن عوف‎‎‎; нар. 1954) — дзяржаўны, палітычны і ваенны дзеяч Судана. Першы віцэ-прэзідэнт Судана з 23 лютага 2019 года. Таксама займае пост міністра абароны Судана (са жніўня 2015 года)[2][3]. Выконваў абавязкі прэзідэнта Судана 11—12 красавіка 2019 года.

Біяграфія

Ауф займаў пасаду начальніка ваеннай разведкі, а таксама старшыні Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў, перш чым быў вызвалены ад пасады ў чэрвені 2010 года ў рамках буйной ваеннай перастаноўкі[4].

Ауф быў у спісе грамадзян, на якіх у маі 2007 года былі накладзены санкцыі з боку ЗША. У Вашынгтоне былі незадаволеныя яго добрымі сувязямі з Іранам. Акрамя гэтага генерал падазраваўся ў тым, што ён аддаваў загады жорстка распраўляцца з мірным насельніцтвам падчас вайне ў Дарфуры[5]. Заяўляецца, што ібн Ауф мог каардынаваць авіябамбаванне мірных жыхароў, атакі на вёскі, перасяленні іх жыхароў і масавыя гвалтаванні[6].

Пасля 2010 года ён некаторы час займаў пасаду пасла Судана ў Амане.

23 лютага 2019 года Ауф быў першым віцэ-прэзідэнтам Судана, змяніўшы Бакры Хасана Салеха на гэтай пасадзе пасля роспуску ўрада прэзідэнтам Амарам аль-Башырам, які адбыўся ў выніку масавых пратэстаў[2].

11 красавіка 2019 года Авад бэн Ауф аб’явіў аб затрыманні Амара аль-Башыра і распусціў дзеючыя органы ўлады, а затым узначаліў новы Ваенны пераходны савет[7].

12 красавіка падаў у адстаўку дзеля захавання адзінства ўзброеных сілаў, назваўшы сваім пераемнікам генерала Абдэль Фатаха Бурхана[8]. Адстаўка адбылася на фоне масавых пратэстаў з патрабаваннем найхутчэйшых палітычных пераўтварэнняў[6].

Зноскі

  1. https://www.thenationalnews.com/world/africa/sudan-s-awad-ibn-auf-veteran-of-bashir-era-who-held-power-for-a-day-1.848213
  2. 1 2 Sudan protest hub: Bashir swears in new prime minister
  3. Архівавана 19 кастрычніка 2020.
  4. Sudan retires general sanctioned over Darfur
  5. nashaniva.by
  6. 1 2 belsat.eu
  7. У Судане назвалі новага кіраўніка краіны
  8. Глава Военного совета Судана ушел в отставку
Папярэднік:
Амар аль-Башыр
в.а. прэзідэнта Судана (Старшыня Пераходнага ваеннага савета)

11 красавіка 2019 - 12 красавіка 2019
Пераемнік:
Абдэль Фатах аль-Бурхан
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прэзідэнты Судана
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Судане