wd wp Пошук:

Абдэль Фатах аль-Бурхан

Абдэль Фатах аль-Бурхан (араб. عبد الفتاح عبد الرحمن البرهان‎‎‎; нар. у 1960 годзе) — суданскі дзяржаўны, палітычны дзеяч і ваенны дзеяч. Старшыня Пераходнага ваеннага савета Судана з 12 красавіка 2019 года, дэ-факта кіраўнік дзяржавы. Былы начальнік штаба сухапутных войскаў, з лютага 2019 года — галоўны інспектар узброеных сіл[1]. З 25 кастрычніка 2021 з’яўляецца кіраўніком дзяржавы.

Біяграфія

Аль-Бурхан вучыўся ў суданскім ваенным вучылішчы. Пазней таксама праходзіў навучанне за мяжой — у Егіпце і Іарданіі.

Кіраваў суданскім кантынгентам у Емене, у рамках аперацыі кааліцыі, якую ўзначальвае Саудаўская Аравія супраць паўстанцаў хусітаў. Быў начальнік штаба сухапутных войскаў, з лютага 2019 года — галоўны інспектар Узброеных Сіл. Стаяў за пераваротам 2019 года і арыштам прэзідэнта аль-Башыра.

21 жніўня 2019 года аль-Бурхан прынёс прысягу перад кіраўніком Вярхоўнага суда краіны, уступіўшы на пасаду старшыні Суверэннага савета Судана, пагадненне аб стварэнні якога было падпісана з апазіцыяй 17 жніўня.

25 кастрычніка 2021 года, пасля чарговага ваеннага перавароту, узяў усю паўнату ўлады, адхіліўшы з урада прадстаўнікоў грамадзянскіх.

Зноскі

  1. Міністр абароны Судана сышоў з посту кіраўніка Ваеннай парады
Папярэднік:
Авад бэн Ауф
в.а. прэзідэнта Судана (Старшыня Пераходнага ваеннага савета)

13 красавіка 2019 -
Пераемнік:
-
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 ліпеня
Катэгорыя·Прэзідэнты Судана