А́арэ, А́рэ[1] (ням.: Aare, фр.: Aar) — рака ў Швейцарыі, левы прыток Рэйна.
Даўжыня 295 км, плошча басейна каля 17,8 тыс. км². Сярэдні расход вады каля 560 м³/с.
Бярэ пачатак у ледавіку Аарэ на захад ад перавала Грымзель у Бернскіх Альпах. У верхнім цячэнні Аарэ — тыповая горная рака; у даліне Гаслі ўтварае вадаспад Гандэк вышынёй 46 м. Працякае праз шэраг азёр, у тым ліку праз Брыенцкае і Тунскае азёры, пасля чаго праходзіць праз горад Тун, а ніжэй па цячэнні фармуе стромкую лукавіну, абмывае высокую скалу, на якой і быў заснаваны горад Берн — сталіца Швейцарыі; далей цячэ па Швейцарскім плато. У месцы ўпадзення ў Рэйн размешчаны горад Кобленц. Рака суднаходная да Тунскага возера. На рацэ ГЭС.