.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} А́аран Джэ́ймс Пі́тэр Рэ́мзі (англ.: Aaron James Peter Ramsey, англійскае вымаўленне [ˈɛərən ˈræmzɪ]; нар. 26 снежня 1990, Кайрфілі, Уэльс) — валійскі футбаліст, паўабаронца французскага клуба «Ніца» і нацыянальнай зборнай Уэльса.
Ааран трапіў у футбольную сістэму «Кардыф Сіці» ў васьмігадовым узросце. Праз некалькі гадоў Рэмзі атрымаў магчымасць дэбютаваць у асноўным складзе свайго клуба ў апошнім для «Кардыфа» хатнім матчы чэмпіянату Футбольнай лігі ў сезоне 2006/07 супраць «Хал Сіці». Замяніўшы на апошняй хвіліне Пола Перы, Ааран, чый узрост на той момант складаў 16 гадоў і 124 дні, стаў самым юным футбалістам, які гуляў калі-небудзь за «Кардыф», адабраўшы гэта дасягненне ў Джона Тошака[3].
10 чэрвеня 2008 года па выніках перамоў прадстаўнікоў «Кардыф Сіці», «Манчэстэр Юнайтэд», «Арсенала» і «Эвертана» было абвешчана, што Рэмзі аддаў перавагу працягнуць сваю кар’еру ў «Арсенале», які выплаціў «Кардыфу» суму ў памеры 4,8 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў[4]. Выкарыстоўваўся як паўабаронца шырокага дыяпазону, паміж іншым, ён зарэкамендаваў сябе як добры нападнік пасля сыходу Сеска Фабрэгаса.
У лютым 2019 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Ювентусам», які пачаў дзейнічаць у ліпені таго ж года, па заканчэнні кантракта з «Арсеналам»[5]. У студзені 2022 года, страціўшы месца ў складзе турынскага клуба, на правах арэнды далучыўся да «Рэйнджэрс»[6][7].
У ліпені 2022 года кантракт паўабаронцы з «Ювентусам» быў разарваны.
У жніўні 2022 года ў якасці свабоднага агента падпісаў пагадненне з французскай «Ніцай».
19 лістапада 2008 года Ааран выйшаў у складзе нацыянальнай зборнай Уэльса ў таварыскім матчы супраць зборнай Даніі[8].
«Арсенал»:
«Ювентус»
«Рэйнджэрс»: