wd wp Пошук:

Казімір Мельхіяд Сапега

Казімір Мельхіяд Сапега (1625 — 10 студзеня 1654, Крэпіцы) — польскі і вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч.

Біяграфія

Быў паслом на соймы 1646 і 1648 гадоў (элекцыйны). У 1647 годзе быў каралеўскім дваранінам.

Удзельнічаў у казацка-сялянскай вайне 1648—1654 гадоў, у бітвах пад Зборавам, Берасцечкам і Белай Царквой.

Удзельнічаў у кампаніях 1652—1653 гадоў пад кіраўніцтвам свайго стрыечнага брата Яна Фрыдэрыка Сапегі.

Памёр 10 студзеня 1654 года ў Крэпіцах, дзе займаў пасаду старосты.

Сям’я

Продкі

Паходзіў з кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў, сын віленскага кашталяна Мікалая і яго першай жонкі Ядвігі Ганны Войны. Меў брата Яна Фердынанда.

Шлюб

Ажаніўся каля 1648 года з Аленай Уршуляй Даніловіч, але нашчадкаў не пакінуў.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сапегі
Катэгорыя·Памерлі ў 1654 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Сілезскім ваяводстве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1623 годзе
Катэгорыя·Сапегі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Старосты крэпіцкія
Катэгорыя·Памерлі 10 студзеня