wd wp Пошук:

Ян-Маен

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Ян-Маен (нарв.: Jan Mayen) – невялікі вулканічны востраў у Арктыцы, на ўсход ад Грэнландыі, знаходзіцца ў Грэнландскім моры. Плошча 380 км².

Геаграфія

Плошча 380 км², працягласць — 55 км. Востраў складаецца з дзвюх частак: большай паўночна-ўсходняй, якая носіць назву Паўночны Ян і меншай пад назвай Паўднёвы Ян. Гэтыя дзве часткі злучаны перашыйкам даўжынёю 2,5 км.

Дзеючы вулкан Берэнберг (выш. 2277 м) з кратарам дыяметрам 1,2—1,4 км фарміруе паўночна-ўсходнюю частку вострава. Паўночны Ян мае круглую форму, кратар і схілы вулкана вышэй за 500 м укрыты ледавікамі, асобныя вывадныя ледавікі зніжаюцца да мора.

У паўднёва-заходняй частцы размяшчаецца ступеньчатае плато з вулканічнымі кратэрамі. Вышыня тут дасягае 769 м. Востраў складзены з базальтаў, туфаў, попелу. Частыя землетрасенні. Зафіксавана шэсць вывяржэнняў Берэнберга.

Сярэднегадавая тэмпература на Ян-Маене складае -1,4 °C. Клімат вызначаецца малымі перападамі тэмператур дзякуючы стабілізуючаму ўплыву мора, а таксама адносна высокімі для гэтых шырот сярэднімі тэмпературнымі значэннямі, што выклікана ўплывам паўночных адгалінаванняў Гальфстрыма. Сярэдняя тэмпература паветра на востраве летам складае +5 °C, максімальная зарэгістраваная +18 °C. Сярэдняя тэмпература зімой каля -5 °C, зрэдку апускаецца ніжэй за -20 °C. Пераважае воблачнае надвор’е, частыя туманы, асабліва восенню і вясной. Часта назіраецца моцны вецер пераменных напрамкаў. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 690 мм, большая колькасць ападкаў назіраецца восенню, хоць увогуле яны даволі раўнамерна размеркаваны па сезонах года.

Плошча зледзянення складае каля 1/3 вострава. На схілах Берэнберга можна выдзеліць 20 асобных вывадых ледавікоў. Найбольшым з іх з’яўляецца Сёрбрэен плошчай 15 км² і даўжынёю 8,7 км. Пяць ледавікоў спускаюцца наўпрост у мора — два на ўсходнім узбярэжжы, і тры на паўночна-заходнім, аднак працягласць ледзяных берагоў невялікая — каля 2,5% агульнай даўжыні.

На перашыйку знаходзяцца два буйных вадаёмы: Паўднёвая лагуна і Паўночная лагуна. Абедзьве яны маюць змешаную ваду з дзвюх крыніц: салёную, якая прасочваецца з мора і час ад часу заносіцца хвалямі ў выніку штормаў, і прэсную, што сцякае пад час таяння снегу і лёду са схілаў. Пры гэтым салёная вада назапашваецца на дне вадаёмаў, а прэсная, прыдатная для піцця — на паверхні. Трэцяе, значна меншае возера знаходзіцца сярод скал паўднёвай часткі вострава.

Прырода

Пераважаюць мохава-лішайнікавыя тундры і акіянічныя лугі. На востраве няма сапраўдных дрэў і кустоў — сасудзістыя расліны прадстаўленыя травяністай расліннасцю і карлікавымі палярнымі івамі некалькіх відаў. У цэлым сасудзістых раслін налічваецца 76 відаў, сярод іх 5 відаў дзьмухаўцоў, 3 з якіх з’яўляюцца эндэмікамі. Таксама ў складзе флоры Ян-Маена больш за 100 відаў імхоў і лішайнікаў.

На востраве налічваецца 98 відаў птушак, з якіх каля 20 гняздуюцца. Сустракаюцца птушыныя базары. З млекакормячых назіраюцца белы мядзведзь, белы і блакітны пясцы — яны заходзяць на востраў пры ўсталяванні доўгачасовага лядовага покрыва або іх заносіць на ільдзінах. У прыбярэжных водах сустракаецца грэнландскі цюлень.

Гісторыя

Адкрыты Вільямам Хадсанам у 1608 г. Названы ў гонар галандскага мараплаўца Я. Маена, у час плавання якога ў 1614 было вызначана яго дакладнае размяшчэнне.

З 1930 года востраў знаходзіцца пад нарвежскім кіраваннем. На ім месцяцца метэаралагічная станцыя, узлётна-пасадачная паласа і станцыя навігацыі, служачыя якіх складаюць усё насельніцтва вострава.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Астравы Нарвегіі
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Рэгіёны Нарвегіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Астравы Паўночнага Ледавітага акіяна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Востраў Ян-Маен
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта