wd wp Пошук:

Эфект Зеемана

Эфект Зе́емана — з’ява расшчаплення энергетычных узроўняў атамаў, малекул і крышталёў у знешнім магнітным полі, якая выклікае расшчапленне спектральных ліній у спектрах выпраменьвання і паглынання рэчываў, змешчаных у магнітнае поле. Адкрыты П. Зееманам у 1896 годзе[1].

Калі атам знаходзіцца ў аднародным магнітным полі напружанасцю H, то спектральная лінія з даўжынёй хвалі λ, якую ён выпраменьвае, расшчапляецца на некалькі кампанент, у найпрасцейшым выпадку — на лініі λ - Δλ, λ, λ + Δλ.

Адлегласць паміж крайнімі палярызаванымі кампанентамі:

2Δλ = 9,4×10-13 g λ2 H

Тут λ — даўжыня хвалі ў ангстрэмах, H — напружанасць магнітнага поля ў эрстэдах, g — каэфіцыент (фактар Ландэ), які разлічваецца асобна для кожнай спектральнай лініі.

З назіранняў эфекту Зеемана ўдалося вымераць магнітныя полі Сонца і многіх зорак. Таксама эфект Зеемана выкарыстоўваецца для вывучэння структуры рэчываў.

Тэорыя складанага эфекта Зе́емана

Усе атамы, якія маюць адзін выпраменьвальны электрон, а таксама нейтральныя атамы першай групы перыядычнай сістэмы ў слабым магнітным полі даюць складаны эфект Зеемана. У выпадку простага эфекту, як вядома, атрымліваецца тры лініі пры назіранні ў кірунку, перпендыкулярным да поля, і дзве - пры назіранні ўздоўж поля. Велічыня зрушэння пры гэтым выяўляецца формулай Лорэнца [2].

△ ν

e ℏ

2 μ

c

2

H

{\displaystyle \bigtriangleup \nu ={\frac {e\hbar }{2\mu c^{2}}}\mathbb {H} }

\{\displaystyle \bigtriangleup \nu =\{\frac \{e\hbar \}\{2\mu c^\{2\}\}\}\mathbb \{H\} \}

Вопыт паказаў, што такое расшчапленне даюць толькі лініі, якія не маюць тонкай структуры (так званыя синглеты); для дублетаў і ліній з больш складаным расшчапленнем (трыплет і г.д.) атрымліваецца, як правіла, складаны эфект: агульная колькасць кампанентаў аказваецца вялікай і прытым цотнай, а велічыні расшчаплення не супадаюць з нармальным лорэнцавым расшчапленнем.

Мае месца выдатны закон: велічыня зрушэння ў складаным эфекце заўсёды складае рацыянальную дроб нармальнага лорэнцава зрушэння; напрыклад, калі пазначыць нармальнае зрушэнне праз

ν

L

{\displaystyle \nu _{L}}

\{\displaystyle \nu _\{L\}\}, то кампаненты расшчаплення галоўнай серыі такія:

2

S

1

/

2

2

P

1

/

2

:

±

2

/

3

ν

L

,

±

4

/

3

ν

L

;

{\displaystyle ^{2}S_{1/2}-^{2}P_{1/2}:\pm ^{2}/_{3}\nu _{L},\pm ^{4}/_{3}\nu _{L};}

\{\displaystyle ^\{2\}S_\{1/2\}-^\{2\}P_\{1/2\}:\pm ^\{2\}/_\{3\}\nu \{L\},\pm ^\{4\}/\{3\}\nu _\{L\};\}

2

S

1

/

2

2

P

1

/

2

:

±

2

/

3

ν

L

,

±

3

/

3

ν

L

,

±

5

/

3

ν

L

;

{\displaystyle ^{2}S_{1/2}-^{2}P_{1/2}:\pm ^{2}/_{3}\nu _{L},\pm ^{3}/_{3}\nu _{L},\pm ^{5}/_{3}\nu _{L};}

\{\displaystyle ^\{2\}S_\{1/2\}-^\{2\}P_\{1/2\}:\pm ^\{2\}/_\{3\}\nu \{L\},\pm ^\{3\}/\{3\}\nu \{L\},\pm ^\{5\}/\{3\}\nu _\{L\};\}

Як бачна, ва ўсіх выпадках назоўнік дробу адзін і той жа, менавіта 3.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун. — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — С. 130. — 416 с. — 30 000 экз.
  2. Шпольский Э. В. Основы квантовой механики и строение электронной оболочки атома / сост. Шпольский Э. В. — Москва “Наука”: Главная редакция физико-математической литературы, 1984. — С. 304. — 434 с. — 21 500 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Фізічныя эфекты і з’явы
Катэгорыя·Магнетызм
Катэгорыя·Квантавая механіка