wd wp Пошук:

Эфект Штарка

Эфект Штарка, з’ява Штарка — з’ява расшчаплення і зруху ўзроўняў энергіі атамаў, малекул і крышталёў пад уздзеяннем знешняга электрычнага поля. Адкрыты ў 1913 годзе нямецкім фізікам І. Штаркам.

У атмасферах зорак эфект Штарка ўзнікае, напрыклад, пры праходжанні зараджаных часціц побач з паглынаючым або выпрамяняючым атамам. Вымярэнне пашырэння спектральных ліній, абумоўленага эфектам Штарка, дазваляе ацаніць канцэнтрацыю зараджаных часціц у атмасферах зорак.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Квантавая механіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum