wd wp Пошук:

Эжэн Дэлакруа

Эжэ́н Фердына́нд Вікто́р Дэлакруа́ (фр.: Eugène Delacroix; 26 красавіка 1798, Сен-Марыс, каля Парыжа — 13 жніўня 1863, Парыж) — выбітны французскі жывапісец і графік эпохі рамантызму, творчасць мастака моцна паўплывала на ўзнікненне новага жывапіснага кірунку — імпрэсіянізму.

Творчасць

Вучыўся ў П. Герэна (1816—22), зазнаў уплыў Т. Жэрыко. У Луўры вывучаў жывапіс старых майстроў (асабліва П. П. Рубенса), сучасны англійскі жывапіс (Дж. Констэбл).

«Смерць Сарданапала»

Творам Э. Дэлакруа ўласціва акрэсленая грамадзянская пазіцыя, жыццёвасць вобразаў, дынамічнасць кампазіцый, экспрэсіўнасць мазка, насычаны каларыт з кантрастамі светлаценяў і колеру. Карціна «Разня на Хіясе» (1823—24) — водгук на сучасныя яму падзеі: паказаў пакуты грэкаў пад турэцкім ярмом і выказаў пратэст супраць жорсткасці і гвалту. Звяртаўся да твораў У. Шэкспіра, І. В. Гётэ, В. Скота і інш. («Таса ў доме звар’яцелых», 1824; «Смерць Сарданапала», 1827; «Забойства епіскапа Льежскага», 1829). У 1830 пад уздзеяннем Ліпеньскай рэвалюцыі ў Францыі напісаў карціну «Свабода, якая вядзе народ» («Свабода на барыкадах»). Аўтар твораў на тэмы Французскай рэвалюцыі 1789—99 і нацыянальнай гісторыі («Бітва пры Пуацье», 1830, і інш.). Пасля паездак у Алжыр і Марока напісаў па замалёўках з натуры шэраг карцін, прасякнутых своеасаблівасцю нацыянальнага быту («Алжырскія жанчыны», 1833—34, «Яўрэйскае вяселле ў Марока», 1839). Пісаў партрэты (аўтапартрэт: 1829; «Ф. Шапэн», 1838, і інш.), працаваў у галіне манументальнага жывапісу (размалёўкі Бурбонскага палаца ў Парыжы, 1833—47, і інш.).

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Eugène Delacroix
  3. 1 2 3 4 5 6 https://rkd.nl/explore/artists/21569
  4. L’HumanitéRF: 1998. — ISSN 0242-6870; 2496-8617
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118524461 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. l’essentiel // L’HumanitéRF: 1998. — ISSN 0242-6870; 2496-8617
  7. artist list of the National Museum of Sweden — 2016.
  8. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  9. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
  10. https://www.nga.gov/collection/artist-info.1221.html
  11. https://wepa.unima.org/en/maurice-sand/

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1798 годзе
Катэгорыя·Члены Акадэміі прыгожых мастацтваў (Францыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Памерлі ў 1863 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
Катэгорыя·Выпускнікі ліцэя Людовіка Вялікага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 13 жніўня