wd wp Пошук:

Эдвін Матысан Мак-Мілан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Макмілан. Эдвін Матысан Мак-Мі́лан (англ.: Edwin Mattison McMillan; 18 верасня 1907, Рэдонда-Біч, ЗША7 верасня 1991, Эль-Серыта, Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі ў 1951 годзе разам з Гленам Сібаргам за стварэнне першых трансуранавых элементаў.

Біяграфія

Скончыў Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут (1928). У 1933—1973 гадах у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі (з 1946 года прафесар), адначасова ў Радыяцыйнай лабараторыі імя Э.Лоўрэнса (у 1958—1971 гадах дырэктар).

Аўтар навуковых прац па ядзернай фізіцы і тэхніцы паскарэння элементарных часціц. Адкрыў першы штучны трансуранавы элемент — нептуній (1940; разам з Ф.Эйблсанам) і плутоній (1940; разам з Гленам Сібаргам). Прапанаваў прынцып аўтафазіроўкі (1945) і пабудаваў электронны сінхратрон на 330 МэВ (1947).

Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1947).

У 1963 годзе атрымаў спецыяльную ўзнагароду за даследаванні ў галіне мірнага прымянення атамнай энергіі.

Публікацыі

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 NNDB — 2002. Праверана 8 кастрычніка 2021.
  2. 1 2 SNAC — 2010. Праверана 8 кастрычніка 2021.
  3. 1 2 Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #138352232 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 8 кастрычніка 2021.
  4. Edwin Mattison McMillan // Find a Grave — 1995. Праверана 15 кастрычніка 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
Катэгорыя·Выпускнікі Прынстанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Нарадзіліся ў акрузе Лос-Анджэлес
Катэгорыя·Памерлі 7 верасня
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1907 годзе
Катэгорыя·Фізікі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1991 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Каліфорніі
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Фізікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Каліфорніі
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 верасня