wd wp Пошук:

Чыдзі Асучукву

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Чыдзі Асучукву (англ.: Chidi Osuchukwu; нар. 11 кастрычніка 1993, Бенін-Сіці, Нігерыя) — нігерыйскі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Табол» з Кастаная.

Клубная кар’ера

Выступаў за юнацкія каманды клуба «Гэйтвэй», у 2010 годзе далучыўся да іншага клуба — «Долфінс», з якім у 2011 годзе стаў чэмпіёнам Нігерыі. У 2013 годзе перабраўся ў партугальскі клуб «Брага». 14 сакавіка 2014 года дэбютаваў у Прымейра-лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Акадэмікі» (1:1). У асноўным жа выступаў за фарм-клуб «Брага B» у другім партугальскім дывізіёне.

У студзені 2017 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама-Брэст»[2]. У складзе брэстчан хутка замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы. У другой палове сезона 2018 не гуляў з-за траўмы, таксама прапусціў амаль увесь сезон 2019, з’явіўшыся на полі толькі ў двух апошніх турах чэмпіянату.

У студзені 2020 года пакінуў «Дынама»[3] і неўзабаве папоўніў склад іншага брэсцкага клуба — «Руха»[4], дзе замацаваўся ў аснове.

У верасні 2020 года «Рух» абвясціў аб пераходзе паўабаронцы ў клуб расійскай Прэм’ер-лігі «Хімкі»[5], аднак «Хімкі» не пацвердзілі трансфер і не заявілі футбаліста на чэмпіянат Расіі. У кастрычніку 2020 года стаў іграком «Тамі»[6], дзе выхадзіў у стартавым складзе.

У лютым 2021 года адправіўся на прагляд у казахстанскі «Ардабасы» і неўзабаве падпісаў кантракт[7]. У «Ардабасы» таксама стаў іграком асновы. У лютым 2022 перайшоў у іншы казахстанскі клуб — «Туран»[8]. У ліпені 2022 года стаў іграком кастанайскага «Табола».

Міжнародная кар’ера

Выступаў за моладзевую зборную Нігерыі. У 2013 годзе ў складзе зборнай удзельнічаў у моладзевым чэмпіянаце свету, дзе выхадзіў на поле ў двух матчах.

Дасягненні

Зноскі

  1. Chidi Osuchukwu // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Брестское “Динамо” заключило контракт с нигерийским хавбеком
  3. Чиди Осучукву покинул брестское “Динамо”
  4. “Рух” подтвердил подписание контракта с Осучукву
  5. Осучукву сменил “Рух” на “Химки”
  6. Осучукву подписал контракт с “Томью”
  7. Экс-полузащитник “Динамо” и “Руха” Осучукву перешел в “Ордабасы”
  8. Полузащитник «Ордабасы» Осучукву перешел в «Туран»
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Ігракі ФК Том Томск
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 кастрычніка
Катэгорыя·Ігракі ФК Брага B
Катэгорыя·Ігракі ФК Рух Брэст
Катэгорыя·Ігракі ФК Табол Кастанай
Катэгорыя·Ігракі ФК Брага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Ардабасы Шымкент
Катэгорыя·Футбалісты Нігерыі
Катэгорыя·Ігракі ФК Долфінс
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў штаце Эда
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Туран Туркестан
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта