wd wp Пошук:

Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі

Дзяржаўны Літаратурна-мемарыяльны музей Ф. М. Дастаеўскага

Фёдар Міха́йлавіч Дастае́ўскі (руск.: Фёдор Михайлович Достоевский; 30 кастрычніка (11 лістапада) 1821, Масква — 28 студзеня (9 лютага) 1881, Пецярбург) — расійскі пісьменнік і філосаф.

Паходжанне

Па ўласных словах Дастаеўскага, ён паходзіў з літоўскага шляхецкага роду Дастаеўскіх[7].

Жыццё і творчасць

Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі нарадзіўся 30 кастрычніка 1821 года ў Маскве. Быў другім з 7 дзяцей. Бацька, Міхаіл Андрэевіч, працаваў у лякарні для бедных. Бацька паходзіў са шляхецкай сям’і. Маці — Марыя Фёдараўна Нячаева — паходзіла з купецкага роду.

Калі Дастаеўскаму было 15, яго маці памерла ад сухотаў і бацька адправіў старэйшых сыноў, Фёдара і Міхаіла (які пасля таксама стаў пісьменнікам) у Пецярбург, у пансіён К. Ф. Кастамарава.

Пісьменнік хварэў на эпілепсію. Першы прыступ здарыўся ва ўзросце сямі гадоў.

1837 г. — год смерці яго маці і А. Пушкіна, творчасцю якога ён (разам з братам) захапляўся з маленства, год пераезду ў Пецярбург і паступлення ў вайскова-інжынернае вучылішча. У 1839 годзе ён атрымлівае вестку аб расправе над бацькам. За год да таго як кінуць вайсковую кар’еру Дастаеўскі ўпершыню перакладае і выдае «Яўгенію Грандэ» Бальзака (1843). Выходзіць у свет яго першы твор, «Бедныя людзі», і пісьменнік адразу здабывае папулярнасць. Але наступная кніга, «Двайнік», натыкаецца на неразуменне. Пасля публікацыі «Белых начэй» Дастеўскага арыштавалі (1849) за ўдзел у рэвалюцыйным гуртку М.Петрашэўскага. Суд і наступны прысуд да пакарання смерцю (16 лістапада 1849) на Сямёнаўскай плошчы быў абстаўлены як трагіфарс (інсцэніроўка кары). У апошні момант асуджаным абвясцілі аб памілаванні, прызначыўшы пакараннем катаржныя працы. Адзін з прысуджаных да кары, Грыгор’еў, звар’яцеў.

Наступныя 4 гады Дастаеўскі правёў на катарзе ў Омску. У 1854 годзе за добрыя паводзіны ён быў вызвалены з катаргі і адпраўлены радавым у сёмы лінейны сібірскі батальён. Служыў у крэпасці ў Сяміпалацінску, дайшоў да лейтэнанта. Тут у яго пачаўся раман з Марыяй Дзмітрыеўнай Ісаевай, жонкай былога чыноўніка па спецыяльных даручэннях, на момант знаёмства — беспрацоўнага п’яніцы. У 1857 годзе, неўзабаве пасля смерці яе мужа, ён ажаніўся з 33-гадоваю ўдавой. Менавіта перыяд зняволення і вайсковая службы былі паваротнымі у жыцці Дастаеўскага: з вальнадумца ён ператварыўся ў кансерватыўнага і глыбока пабожнага чалавека.

У 1859 годзе Дастаеўскія пакідаюць Сяміпалацінск, а ў 1860 годзе Дастаеўскі разам з жонкай і прыёмным сынам Паўлам вяртаецца ў Пецярбург, але таемнае назіранне за пісьменнікам не спыняецца да канца яго дзён. У перыяд з 1860 па 1866 гг.: ён працуе з братам ва ўласным часопісе, піша раманы «Занатоўкі з мёртвай хаты», «Зняважаныя і абражаныя», «Зімнія нататкі аб летніх уражаннях» і «Занатоўкі з падполля».

Паездка за мяжу з маладою эмансіпаванаю асобай Апалінарыяй Суславай, спусташальная гульня ў рулетку, пастаянныя спробы, што называецца, узбіцца на капейку і ў той самы час — смерць жонкі і брата ў 1864 годзе. Гэта час, калі Дастаеўскі адкрыў для сябе Захад, у выніку зненавідзеўшы яго.

У фінансавай нявыкрутцы Дастаеўскі піша раздзелы «Злачынства і пакарання», пасылаючы іх адразу ў часопісны набор, і яны друкуюцца з нумара ў нумар. Разам з тым ён абавязаны напісаць «Гульца», на што яму не стае фізічных сіл. Параіўшыся з сябрамі, Дастаеўскі наймае маладую стэнаграфістку, якая дапамагае справіцца з задачай. Раман «Злачынства і пакаранне» скончаны і аплачаны вельмі добра, але каб гэтых грошай у яго не адабралі крэдыторы, пісьменнік выязджае за мяжу са сваёй памочніцай Ганнай Рыгораўнай — яго новай жонкай. Сніткіна ўладкавала жыццё пісьменніка, узяла на сябе ўсе фінансавыя пытанні яго дзейнасці, а з 1871 года Дастаеўскі назаўжды кідае рулетку.

У 1868 г. напісаў раман «Ідыёт».

Апошнія гады жыцця пісьменніка надзвычай плённыя: 1872 — «Нячысцікі», 1873 — пачатак «Дзённіка пісьменніка» (серыя фельетонаў, нарысаў, палемічных і публіцыстычных нататак), 1875 «Падлетак», 1876 — «Рахманая», 18791880 — «Браты Карамазавы».

Не зважаючы на тую вядомасць, якую Дастаеўскі атрымаў у канцы свайго жыцця, сапраўды вечная, сусветная слава прыйшла да яго па смерці. Напрыклад, Фрыдрых Ніцшэ прызнаваў, што Дастаеўскі адзіны, хто здолеў яму растлумачыць, што такое чалавечая псіхалогія.

Светапогляд

Даследуючы складаны і супярэчлівы чалавечы свет, свабода і ідэалы якога знішчаюцца аб’ектыўнымі ўмовамі быцця, Ф. Дастаеўскі бачыў перамогу добрага пачатку не ў знадворнай змене сацыяльнага асяроддзя, а найперш ва ўнутраным пераўтварэнні асобы. Апірышчам чалавеку служыць не столькі розум, колькі маральнае пачуццё, здольнае ўзвысіцца над эгаістычнымі і карыслівымі намерамі, дапамагчы знайсці сябе ў самаадданым служэнні іншым людзям. Без гэтага, на яго думку, немагчыма захаваць і развіць у сабе асабістасць. Ён лічыў, што калі хочаш жыць асэнсавана, трэба быць самім сабой, але жыць не для сябе. Перамагчы зло, што «тоіцца ў чалавецтве», можна толькі такім шляхам, хаця рэальнасць дасягнення гэтае мэты выклікала сумніў і ў самога пісьменніка. Рэвалюцыйны рух, пазбаўлены маральнай асновы, калі мэта апраўдвае сродкі, ён прызнаваў як антыгуманістычны. Дабро нельга навязваць сілаю, набыць коштам «благіх» учынкаў. Асабісты прыклад «дабра ў дзеянні» мацнейшы за любую тэорыю, любыя аргументы, і Дастаеўскі шукаў «станоўчага добрага чалавека». Пры ўсёй сваёй супярэчлівасці творчасць пісьменніка служыць гуманізму, барацьбе чалавецтва за ідэалы справядлівасці і дабра[8].

Беларускія пераклады

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Белкин А. А. Достоевский Ф. // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 2.
  2. 1 2 3 А. Кирпичников Достоевский, Федор Михайлович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1893. — Т. XI. — С. 72–81.
  3. T. Se. Dostoievsky, Feodor Mikhailovich // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 8. — P. 438–439.
  4. А. Кирпичников Достоевский, Федор Михайлович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1893. — Т. XI. — С. 72–81. Праверана 14 лістапада 2021.
  5. Бороздин А. К. Достоевский, Федор Михайлович // Русский биографический словарь — СПб.: 1905. — Т. 6. — С. 608–670.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118527053 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 лютага 2017.
  7. Артыкул Алеся Кажэдуба «Родом от Данилы Ртищева» на сайце «Литературной газеты»: Анна Григорьевна Достоевская написала в 1897 г. священнику в село Достоево на Брестчине: «Мой покойный муж Фёдор Михайлович Достоевский много раз говорил мне, что его род происходит из (исторической) Литвы от пинского маршалка Достоевского, избранного в сейм в 1598 г. Пётр Достоевский и его потомки жили в Достоеве».
  8. Чалавек і грамадства (1998)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Эсэісты Расіі
Катэгорыя·Пахаваныя на Ціхвінскіх могілках
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1821 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Мікалаеўскага інжынернага вучылішча
Катэгорыя·Памерлі ад эпілепсіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Фёдар Дастаеўскі
Катэгорыя·Зняволеныя Петрапаўлаўскай крэпасці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў 1881 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ваенныя Расійскай імперыі
Катэгорыя·Прысуджаныя да смяротнага пакарання
Катэгорыя·Постаці Омска
Катэгорыя·Петрашэўцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Эсэісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Постаці Старой Русы
Катэгорыя·Памерлі 9 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 лістапада
Катэгорыя·Манархісты Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Істотныя артыкулы
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных