wd wp Пошук:

Фрэдэрык Грант Бантынг

Фрэдэрык Грант Бантынг (англ.: Frederick Grant Banting; 14 лістапада 1891, Алісан, правінцыя Антарыа, Канада — 21 лютага 1941, Правінцыя Ньюфаўндленд) — канадскі фізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1923, разам з Дж. Маклеадам).

Біяграфія

Скончыў Таронцкі ўніверсітэт (1910). З 1921 года працаваў у Таронцкім універсітэце, з 1923 года прафесар, з 1930 года ўзначальваў Аддзел медыцынскіх даследаванняў.

Навуковыя працы па фізіялогіі стрававання, абмену рэчываў і ўнутранай сакрэцыі. Займаўся пытаннямі патагенезу і лячэння рака, каранарнага трамбозу, сілікозу. Адкрыў і атрымаў у чыстым стане інсулін. Заўсёды падкрэсліваў ўклад свайго асістэнта Чарльза Бэста[en] ў адкрыцці інсуліну. Бантынг аддаў Бэсту палову сваёй часткі Нобелеўскай прэміі ў знак удзячнасці.

Фрэдэрык Бантынг памёр ад ран, атрыманых пры крушэнні самалёта 21 лютага 1941 года на востраве Ньюфаўндленд.

У знак прызнання заслуг Ф. Бантынга Сусветны дзень барацьбы з дыябетам адзначаюць на дзень яго нараджэння — 14 лістапада.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118506420 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 1 2 Frederick Banting // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Frederick Grant Banting // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Фізіёлагі
Катэгорыя·Вучоныя Канады
Катэгорыя·Выпускнікі Таронцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ваенным крыжом (Вялікабрытанія)
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Памерлі ў Канадзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Антарыа
Катэгорыя·Памерлі 21 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Антарыа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1891 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лістапада
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Канады
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Рыцары-Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1941 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных