wd wp Пошук:

Фрыдрых III Мудры

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Фрыдрых III. Фры́дрых III Му́дры (ням.: Friedrich der Weise; 17 студзеня 1463, палац Хартэнфельс у Торгау — 5 мая 1525, Лохау) — курфюрст Саксонскі з 26 жніўня 1486 года.

Сын курфюрста Эрнста, спадчыннікам якога і стаў у 1486 годзе пасля яго смерці. Астатнімі ўладаннямі кіраваў разам са сваім братам Іаганам Цвёрдым.

Дзякуючы добраму выхаванню, рупліваму чытанню і зносінам з вучонымі, адрозніваўся рэдкімі ведамі твораў старажытных пісьменнікаў. Карыстаўся вялікай павагай імператара Максіміліяна I і ва ўсіх імперскіх князёў. У імперскіх справах ён прыняў бок той партыі, якая на чале з курфюрстам Бертольдам Майнцкім патрабавала рэформы дзяржаўных устаноў, і старшынстваваў у заснаванай у 1500 годзе па прапанове гэтай партыі імперскай управе (ням.: Reichsregiment).

У 1502 годзе ён заснаваў Вітэнбергскі ўніверсітэт, аб развіцці якога шмат клапаціўся. З гэтага ўніверсітэта, у якім адзін час прафесарамі былі Лютэр і Меланхтан, разлілася потым па ўсёй Германіі хваля Рэфармацыі.

Фрыдрых стаў магутным абаронцам Лютэра і пасля яго асуджэння на Вормскім сойме даў яму прытулак у Вартбургу.

У 1519 годзе пасля смерці імператара Максіміліяна курфюрсты прапанавалі Фрыдрыху імператарскую карону, але, адчуваючы сябе недастаткова моцным для гэтага, ён адхіліў іх выбар і спрыяў абранню ўнука Максіміліяна, Карла Іспанскага, які адплаціў яму потым няўдзячнасцю.

Не прызнаючы сябе адкрыта прыхільнікам вучэння Лютэра, Фрыдрых бесперашкодна дапушчаў яго распаўсюджванне ў сваёй краіне.

Памёр Фрыдрых у разгар Сялянскай вайны.

Ён не быў жанаты, яго спадчыннікам быў брат, Іаган Цвёрды. Яго статуя ўваходзіць у склад помніка Лютэру, узведзенага ў Вормсе.

Зноскі

  1. 1 2 Schäfer J. Friedrich der Weise // Ökumenisches Heiligenlexikon — 1998.
  2. 1 2 Frederic III de Saxònia // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968.
  3. 1 2 https://www.biografiasyvidas.com/biografia/f/federico_iii_el_prudente.htm
  4. 1 2 Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

Спасылкі

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Пахаваныя ў Германіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рэфармацыя
Катэгорыя·Курфюрсты саксонскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1525 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Саксоніі-Ангальт
Катэгорыя·Ветыны
Катэгорыя·Ландграфы цюрынгскія
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 студзеня
Катэгорыя·Матэрыялы ЭСБЕ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1463 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатой ружай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 5 мая