wd wp Пошук:

Фракійская грабніца ў Казанлыку

Фракійская грабніца — частка старажытнага некропаля каля горада Казанлык, Балгарыя. Аб’ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА з 1979 года.

Грабніца была створана ў канцы IV — пачатку III стагоддзя да н.э. для фракійскага кіраўніка Райгоса. Сцены абліцаваны мармуровымі плітамі і ўпрыгожаны фрэскамі. Карціны, якія апавядаюць пра жыццё фракійцаў і іх ваенныя перамогі, створаны мастаком Кадзамакісам, які выкарыстоўваў у сваёй працы 4 колеры: чорны, чырвоны, жоўты і белы. Сюжэты фрэсак звязаны з часам кіравання чалавека, для якога была пабудавана грабніца.

У цэнтры залы насупраць уваходу знаходзіцца выява мужчыны і жанчыны, якія сядзяць за сталом са стравамі, вакол іх — слугі з падарункамі. Вышэй — фігура Багіні-маці (Дэметры), якая кіруе падземным царствам. Даволі рэалістычна прадстаўлены сцэны пахавальнай цырымоніі — выява шлюбнай пары, якая трымаецца за рукі, сімвалізуе развітанне і растанне ў свеце мёртвых.

Грабніца фракійскага кіраўніка была знойдзена салдатам у 1944 годзе падчас збудавання акопа ў паўночна-ўсходняй частцы горада Казанлык.

Сёння доступ да грабніцы абмежаваны для таго, каб забяспечыць захаванасць фрэсак. Для турыстаў створана дакладная копія.

Галерэя

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Фракійцы
Катэгорыя·Фрэскі паводле алфавіта
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Балгарыі
Катэгорыя·Горад Казанлык