wd wp Пошук:

ФК Кёльн

«Кёльн» (ням.: Köln) — нямецкі футбольны клуб з горада Кёльн. Заснаваны ў 1948 годзе. Трохразовы чэмпіён Германіі і 4-разовы ўладальнік Кубка Германіі. «Кёльн» быў створаны 13 лютага 1948 года пасля зліцця клубаў «Kölner Ballspiel-Club 1901» і «SpVgg Sülz 07». Як і многія іншыя прафесійныя футбольныя нямецкія клубы, «Кёльн» ёсць часткай вялікага спартыўнага клуба, які аб’ядноўвае ў сабе каманды па розных відах спорту, у прыватнасці клубы па гандболе, настольным тэнісе і мастацкай гімнастыцы. Асноўнымі супернікамі клуба з’яўляюцца «Барусія» Мёнхенгладбах, «Баер» і «Фартуна» Дзюсельдорф — клубы з таго ж рэгіёна, з гарадоў, што стаяць на беразе ракі Рэйн.

Гісторыя

Раннія часы

У 1930-я — 1940-я гады ў горадзе Кёльн грунтаваліся некалькі футбольных каманд прыкладна роўнай сілы: «VfL Köln 1899», «VfR Köln 04», «SV Mülheim», «SpVgg Sülz 07» і «Kölner BC 01». Аднак усе гэтыя саюзы былі калектывамі раённага ўзроўню, якія паспяхова выступалі ў сваім горадзе і прылеглых вёсачках. Ні адна каманда не магла сябе сур’ёзна паказаць у рамках чэмпіяната Рэйнланда, тым больш — у першынстве Германіі. З 1934 па 1944 гады «VfR Köln» здолеў-такі патрапіць у вышэйшую лігу, аднак канкурэнцыя з боку каманд з Трыра, Ахена і Дурэна аказалася непераадольнай.

Рашэннем жыхароў гораду, якія ўсвядомілі неабходнасць мець моцную футбольную каманду, якія здолелі паўплываць на ўладальнікаў звязаў, быў створаны адзін клуб, які ўвабраў усіх лепшых футбалістаў Кёльну. Менавіта так 13 лютага 1948 года была створана футбольная каманда «1.FC Köln», базай для якой паслужылі футбольныя саюзы «Kölner BC» і «Sülz 07». Галоўнай рухаючай сілай зліцця каманд сталі Франц Крэмер і Франц Больг, якія ўзяліся за пабудову канкурэнтаздольнай каманды на нацыянальнай арэне. Пад свае сцягі яны адразу спрабавалі заклікаць моцных ігракоў, кажучы сакраментальную фразу: «Не жадаеце ці вы стаць чэмпіёнамі Германіі разам з намі?».

Франц Крэмер стаў першым прэзідэнтам новай каманды і заставаўся ім аж да сваёй смерці ў 1967 годзе. Ён апынуўся вельмі ўмелым кіраўніком і арганізатарам. За некалькі сезонаў Крэмер сур’ёзна палепшыў інфраструктуру каманды, перавёў яе на прафесійны ўзровень. Ужо ў 1949 годзе клуб здолеў падняцца ў Заходні дывізіён Вышэйшай лігі Германіі.

У 1957 годзе, на вечарынцы футбольнай каманды па заканчэнні сезона, якая супала з карнавальнымі святамі, адзін з гасцей паднёс босу клуба жывога казла. Назвалі яго ў жарт у гонар галоўнага трэнера Генеса Вайсвалера. Казёл так спадабаўся самому настаўніку і ўсім футбалістам, што з часам ператварыўся ў талісман клуба і стаў адлюстроўвацца на лагатыпе каманды, а затым і на ўсёй фанацкай прадукцыі. У выніку за камандай замацавалася мянушка «казлы». На 2008 год на полі футбольнай арэны ў Кёльне выходзіць ужо «Генес Сёмы».

У 1950-х і пачатку 1960-х гадоў футбалісты з берагоў Рэйна ў цэлым 5 разоў станавіліся найлепшымі ў Заходняй Германіі. Гэта было поспехам для клуба, якога зусім нядаўна не існавала. Поспехі на Захадзе дазвалялі камандзе рэгулярна выступаць у фінальных матчах за чэмпіёнства, але галоўны трафей краіны скарыўся «Кёльну» толькі ў 1962 годзе, калі ў фінале з лікам 4:0 быў пераможаны «Нюрнберг».

Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
Брамнікі
1 Германія Бр Тыма Горн 1993
20 Германія Бр Марвін Швэбэ 1995
Абаронцы
2 Германія Аб Бена Шміц 1994
3 Данія Аб Крысціян Педэрсен 1994
4 Германія Аб Тыма Гюберс 1996
5 Харватыя Аб Нікола Сольда 2001
15 Германія Аб Лука Кіліян 1999
24 Германія ПА Джуліян Шабо 1998
Паўабаронцы
6 Германія ПА Эрык Мартэль 2002
7 Аўстрыя ПА Дэян Любічыч 1997
8 Германія ПА Дэніс Хусейнбашыч 2001
11 Аўстрыя ПА Флорыян Кайнц 1992
14 Германія ПА Ёнас Гектар Капітан каманды 1990
Пазіцыя Імя Год нараджэння
Паўабаронцы
17 Германія ПА Кінгслі Шындлер 1993
18 Славакія ПА Ондрэй Дуда 1994
25 Германія ПА Тым Лемперле 2002
28 Туніс ПА Эльес Схіры 1995
37 Германія ПА Лінтан Майна 1999
42 Грэцыя ПА Дымітрыс Лімніяс 1998
47 Люксембург ПА Маціяс Олесен 2001
Нападнікі
9 Швецыя Нап Себасцьян Андэрсан 1991
13 Германія Нап Марк Ут 1991
21 Германія Нап Штэфен Тыгес 1998
23 Арменія Нап Саркіс Адамян 1993
29 Германія Нап Ян Тыльман 2002
33 Германія Нап Флорыян Дыц 1998

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя клубы Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1948 годзе
Катэгорыя·ФК Кёльн