wd wp Пошук:

Ухань

Уха́нь[2] (кіт.: 武汉/武漢) — адміністрацыйны цэнтр правінцыі Хубэй, самы населены горад цэнтральнага Кітая. Размешчаны на месцы зліцця рэк Янцзы і Ханьшуй. Насельніцтва каля 9,7 млн чалавек (2007), гэта восьмы па насельніцтве горад КНР.

Геаграфія

Тэрыторыя метраполіі складаецца з трох частак — Учан (武昌, Wuchang), Ханькоў (汉口, Hankou) і Ханьян (汉阳, Hanyang), якія разам імянуюцца «Тры горада Уханя». Тры часткі размяшчаюцца па розных берагах рэк, цэнтр горада — на раўніне, паўднёвая частка горада — на ўзвышанні. Горад акружаны азёрамі і балотамі па лініі старога русла Янцзы.

Гісторыя

Тэрыторыя заселеная людзьмі больш за 3000 гадоў назад. Падчас дынастыі Хань Ханьян стаў істотным портам. У 3 стагоддзі былі пабудаваныя сцены для абароны Ханьяна і Учаня, гэтая падзея лічыцца часам заснавання Уханя. Доўгі час горад славіўся як цэнтр мастацтваў (асабліва паэзіі) і навук.

У 19 стагоддзі горад з поўначы на поўдзень перасякла чыгунка і горад стаў важным пунктам перавалкі грузаў паміж чыгуначным і рачным транспартам.

У 1911 прывержанцы Сунь Ятсена арганізавалі Учаньскае паўстанне, якое прывяло да падзення дынастыі Цын і ўсталявання ў Кітаі рэспублікі. У 1920-я Ухань быў сталіцай левага ўрада Гаміньдан, які знаходзіўся ў апазіцыі Чан Кайшы.

У 1967 ва Ухані падчас культурнай рэвалюцыі адбыліся масавыя беспарадкі. Іх падаўленне (разгром мясцовых партыйных органаў, арганізацый хунвэйбінаў і цзяофаняў) стала першай спробай прымянення арміі для згортвання актыўнасці народных мас і наступнай ліквідацыі хунвэйбінаў у 1969.

У канцы 2019 года ў горадзе пачалася эпідэмія каронавіруса 2019-nCoV.

Эканоміка

ВУП горада 396 млрд юаней. Гэта істотны эканамічны, гандлёвы, фінансавы, транспартны, тэхналагічны і адукацыйны горад Цэнтральнага Кітая.

Важнейшыя галіны прамысловасці: аўтамабілебудаванне, оптыка, электроніка, фармацэўтыка, біяінжынерыя, вытворчасць новых матэрыялаў, металургія.

У горадзе размешчаныя 35 вышэйшых навучальных устаноў, мноства тэхналагічных зон і інавацыйных інкубатараў. Па сукупнаму ўзроўню развіцця навукі і тэхналогіі Ухань займае трэцяе месца ў Кітаі[3].

Адукацыя

У горадзе налічваецца 35 вышэйшых навучальных устаноў, што робіць яго вядучым адукацыйным цэнтрам Кітая. Самыя вядомыя ВНУ: Хуачжунскі ўніверсітэт навукі і тэхнікі, Уханьскі ўніверсітэт і Класічны ўніверсітэт Цэнтральнага Кітая. Ухань займае трэцяе месца ў Кітаі па агульнаму ўзроўню развіцця навукі і тэхнікі.

Транспарт

Міжнародны аэрапорт (Wuhan Tianhe International Airport), чацвёрты па значэнні пасля пекінскага, шанхайскага і гуанчжоўскага.

Дзве чыгуначныя станцыі, вядзецца будаўніцтва цэнтральнага вакзала горада. У снежні 2009 адкрыта другая ў Кітаі лінія хуткаснага цягніка (на момант адкрыцця — самага хуткага ў свеце: 394 км/г, на 100 км/г хутчэй за любы іншы хуткасны цягнік), якая звязала Ухань і Гуанчжоў. Плануецца працягнуць лінію ў наступныя гады да Пекіна.

Зноскі

  1. Seventh National Population Census of the People’s Republic of China
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — табліца «Адміністрацыйны падзел Кітая»
  3. http://www.cnhubei.com/200502/ca677743.htm Архівавана 3 сакавіка 2009.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады субправінцыйнага значэння КНР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Гарады правінцыі Хубэй
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных