.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Умару Бангура (англ.: Umaru Bangura; нар. 7 кастрычніка 1987, Фрытаўн, Сьера-Леонэ) — сьералеонскі футбаліст, абаронца швейцарскага клуба «Неўшатэль Ксамакс» і нацыянальнай зборнай Сьера-Леонэ.
Пачынаў кар’еру на радзіме, пазней некаторы час выступаў за моладзевы склад англійскага «Уотфарда».
З 2006 года доўгі час выступаў у чэмпіянаце Нарвегіі. У сезоне 2013 разам з «Хаўгесунам» выйграў бронзавыя медалі.
У снежні 2013 года ў якасці свабоднага агента папоўніў склад мінскага «Дынама»[2]. У складзе мінскага клуба адразу замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы. У кастрычніку 2014 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. У сезоне 2015 вярнуўся ў склад і зноў стаў асноўным цэнтральным абаронцам. У кастрычніку 2015 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[3].
4 жніўня 2016 года стала вядома аб пераходзе Бангуры ў швейцарскі «Цюрых»[4]. Па выніках сезона 2016/17 дапамог клубу перамагчы ў Чэлендж-лізе і вярнуцца ў Суперлігу, у 2018 годзе разам з «Цюрыхам» выйграў Кубак Швейцарыі. У сезоне 2020/21 перастаў з’яўляцца на полі. У студзені 2021 года перайшоў у «Неўшатэль Ксамакс» з другога дывізіёна Швейцарыі.
З 2006 года выступае за зборную Сьера-Леонэ, дзе з’яўляецца трывалым іграком асновы.