wd wp Пошук:

Уладзіслава Францаўна Луцэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Луцэвіч. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Станкевіч.

Уладзісла́ва Фра́нцаўна Луцэ́віч (у дзявоцтве Станке́віч; 25 снежня 1891, Вішнева, цяпер Валожынскі раён, Мінская вобласць — 25 лютага 1960, Мінск) — беларуская літаратуразнаўца і культурная дзяячка. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1959). Жонка Янкі Купалы.

Біяграфічныя звесткі

Маці Эмілія Манэ была ў шлюбе з французам, сваяком мастака Клода Манэ, калі той памёр, як актыўная рэвалюцыянерка, пераехала ў Варшаву, затым у Гродна, і ў Вішнева, працаваць гувернанткай. На руках у яе была дачка Марыя. У Вішневе яна пазнаёміліся з ляснічым Францам Станкевічам і неўзабаве ажанілася. Ад гэтага шлюбу нарадзіліся яшчэ двое дзяцей: Вікенцій і Уладзіслава[1][2].

Скончыла Віленскую гімназію (1906), педагагічныя курсы ў Варшаве (1908). Працавала выхавацелькай дзіцячага прытулку ў Вільні. Вяла прапаганду ў рабочых гуртках. У 1911 годзе намаганнямі яе і Алаізай Пашкевіч былі створаны некалькі нелегальных беларускіх школ у Лідскім павеце і Нова-Вільні. У 1909 і 1911 гадах прыцягвалася да суда. У 1914 годзе арганізоўвала прытулак для дзяцей бежанцаў. Прапагандавала беларускую літаратуру, друкавала вершы ў «Нашай ніве». У 1916 выйшла замуж за Янку Купалу. 3 1919 года ў Менску, працавала інспектарам дашкольных устаноў Наркамасветы БССР, выхавацелькай і педагогам-метадыстам дзіцячых устаноў, на радыё. У 19441960 гадах дырэктарка Літаратурнага музея Янкі Купалы.

Магіла на Вайсковых могілках у Мінску

Пахавана на Вайсковых могілках у Мінску.

Літаратуразнаўчая і культурная дзейнасць

Складальніца зборнікаў матэрыялаў пра жыццё і творчасць Янкі Купалы «Янка Купала» (1952, з В. Тарасавым), «Любімы паэт беларускага народа» (1960), «Янка Купала ў беларускім мастацтве» (1958), «Бібліяграфія твораў Янкі Купалы» (ч. 1, 1955, з Н. Кудраўцавай). Аўтарка артыкулаў і ўспамінаў пра Янку Купалу, успамінаў пра Змітрака Бядулю, Цётку. Сабрала і апрацавала «Народныя дзіцячыя песенькі» (1939), склала «Дашкольны спеўнік» (1928, з А. Савёнак), «Зборнік вершаў для дашкольных устаноў» і «Для маленькіх» (абодва 1940), апрацоўвала народныя казкі.

Творы

Зноскі

  1. Теща Купалы была родственницей Клода Моне(недаступная спасылка)
  2. 20 нечаканых фактаў пра Ўладзіславу Луцэвіч

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Вучоныя паводле алфавіта
Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
Нарадзіліся 25 снежня
Памерлі 25 лютага
Памерлі ў 1960 годзе
Заслужаныя дзеячы культуры Беларускай ССР
Нарадзіліся ў Валожынскім раёне
Артыкулы пра асоб без альма-матар
Літаратуразнаўцы Беларусі
Нарадзіліся ў 1891 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Асобы, звязаныя з Янкам Купалам
Памерлі ў Мінску
Асобы
Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Нарадзіліся ў Ашмянскім павеце (Расійская імперыя)