wd wp Пошук:

Украінцы ў Беларусі

Украінцы ў Беларусі па выніках перапісу 2019 года
Украінцы ў Беларусі па выніках перапісу 2009 года

Украінцы ў Беларусі (укр.: Українці в Білорусі) — нацыянальная меншасць у Рэспубліцы Беларусь. Налічвае 158,7 тыс. асоб. Гэта 1,7% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны. Украінцаў падзяляюць на аўтахтонных і мігрантаў. Аўтахтонныя ўкраінцы жывуць, галоўным чынам, на Берасцейшчыне і Гомельшчыне. Тэрытарыяльна, болей за ўсё ўкраінцаў жыве на Берасцейшчыне (40 тыс. асоб, альбо 2,9% ад усяго насельніцтва вобласці). Найбольшая канцэнтрацыя ўкраінцаў — у паўднёва-заходняй частцы вобласці[1].

РаёнАдсотак
Камянецкі раён7,4
Маларыцкі раён7,2
Брэсцкі раён6,9
Кобрынскі раён4,5
Жабінкаўскі раён4,3
Брэст4,2

Гісторыя

Карэннае насельніцтва Берасцейшчыны расійскія навукоўцы другой паловы XIX ст. лічылі ўкраінскім, якое размаўляла «малороссийским наречием». Так, паводле вынікаў перапісу 1897 года, у Гродзенскай губерні было 362,5 тыс. украінцаў, гэта 22,6% ад усяго насельніцтва губерні. Украінцы былі ў большасці ў наступных паветах:[2]

Мова

У дачыненні мовы, украінцы паступова асімілююцца, але не беларусіфікуюцца, а, галоўным чынам, русіфікуюцца.

Родная мова ўкраінцаў у Беларусі
паводле вынікаў перапісу 2009 года
ВобласцьУкраінскаяРускаяБеларускаяІншая/няма звестак
Брэсцкая39,3%51,5%7,9%1,3%
Віцебская26,5%66,7%5,8%1,0%
Гомельская26,7%62,5%9,1%1,7%
Гродзенская23,4%64,0%11,2%1,4%
Мінск23,8%67,9%5,4%2,9%
Мінская28,7%60,8%8,8%1,7%
Магілёўская26,2%65,0%7,5%1,3%
Беларусь29,2%61,2%7,9%1,7%

Зноскі

  1. https://archive.is/20120523225241/belstat.gov.by/homep/ru/perepic/2009/itogi1.php - Перепис 2009 года. Статистичні публікації.
  2. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus_lan_97_uezd.php?reg=344 Вынікі перапісу насельніцтва 1897 года. Нацыянальны склад. Гродзенская губерня

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Украінцы ў Беларусі