wd wp Пошук:

Тоні Эбат

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Эбат. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Тоні Эбат (Энтані Джон Эбат; англ.: Anthony John “Tony” Abbott; нар. 4 лістапада 1957 г., Лондан, Вялікабрытанія) — аўстралійскі палітык, лідар апазіцыі і кіраўнік Ліберальнай партыі з 1 снежня 2009 года, міністр аховы здароўя ў 2003—2007 гадах ва ўрадзе Джона Говарда.

Старшыня ўрада Аўстраліі з 2013 года.

Біяграфія

Вучыўся ў Сіднейскім універсітэце, дзе атрымаў дзве ступені бакалаўра — па эканоміцы і праве. Ва ўніверсітэце таксама займаўся боксам і быў кіраўніком студэнцкага самакіравання. Пасля заканчэння ўніверсітэта ў Сіднеі атрымаў стыпендыю Родса і працягнуў навучанне ў Оксфардскім універсітэце, дзе атрымаў ступень магістра. У 1983 годзе паступіў у каталіцкую семінарыю, але правучыўся там нядоўга. Пазней працаваў журналістам.

У 1993—1994 быў выканаўчым дырэктарам аб’яднання Аўстралійцы за канстытуцыйную манархію, у 1994 годзе быў абраны ў Палату прадстаўнікоў. У 2001—2003 займаў пасаду міністра па справах занятасці і працоўных адносінаў, у 2003—2007 — міністра аховы здароўя. Пасля паразы кіруючай кааліцыі на парламенцкіх выбарах 2007 года Эбат некаторы час быў ценявым міністрам па справах сям’і, камунальных паслуг і абарыгенаў. 1 снежня 2009 г. Эбат быў абраны лідарам Ліберальнай партыі, у сувязі з чым аўтаматычна стаў лідарам апазіцыі.

Пасля аб’явы прэм’ер-міністрам Аўстраліі Джуліяй Гілард аб правядзенні парламенцкіх выбараў 2010 года Эбат з’яўляўся кандыдатам ад апазіцыі на пасаду прэм’ер-міністра.

На парламенцкіх выбарах 2013 года кааліцыя Ліберальнай і Нацыянальнай партый атрымала перамогу над Лейбарысцкай партыяй. 18 верасня 2013 Тоні Эбат прыняў прысягу ў якасці 28-га прэм’ер-міністра Аўстраліі.

Зноскі

  1. Tony Abbott // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Anthony Abbott // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.smh.com.au/federal-politics/political-news/labor-mp-tim-watts-defends-tony-abbott-against-online-birthers-20140917-10hy1m.html
  4. http://www.abc.net.au/unleashed/tony-abbott-29438.html

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ламбеце
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Аўстраліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кампаньёны ордэна Аўстраліі
Катэгорыя·Міністры аховы здароўя Аўстраліі
Катэгорыя·Члены Ліберальнай партыі Аўстраліі
Катэгорыя·Манархісты
Катэгорыя·Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Сіднейскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты стыпендыі Родса
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных