wd wp Пошук:

Джулія Гілард

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Джулія Гілард (Джулія Эйлін Гілард, англ. Julia Eileen Gillard; нар. 29 верасня 1961 г., Бары, Даліна Гламоргана, Уэльс, Вялікабрытанія) — аўстралійскі палітык, з 24 чэрвеня 2010 года — лідар кіруючай Аўстралійскай лейбарысцкай партыі і прэм’ер-міністр Аўстраліі; першая жанчына на гэтай пасадзе.

Нарадзілася ў шахцёрскай сям’і. У дзяцінстве перахварэла бронхапнеўманіяй, і пасля таго, як урачы парэкамендавалі для здароўя Джуліі цёплы клімат, яе сям’я перабралася ў Аўстралію. Пачынала вучобу ва Універсітэце Адэлаіды, дзе ўпершыню паўдзельнічала ў палітычнай дзейнасці; пазней перабралася ва Універсітэт Мельбурна, дзе ў 1983 годзе стала старшынёй Аўстралійскага саюза студэнтаў. Атрымала дыплом юрыста і некаторы час працавала па спецыяльнасці — у 1987 годзе пачала працаваць у юрыдычнай фірме «Slater and Gordon» у Мельбурне, у галіне індустрыяльнага (працоўнага) права. У 1990, ва ўзросце 29 гадоў, стала партнёрам фірмы.

Зноскі

  1. Julia Gillard // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Julia Gillard // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Кампаньёны ордэна Аўстраліі
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 верасня
Катэгорыя·Члены Аўстралійскай лейбарысцкай партыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уэльсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Міністры адукацыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Аўстраліі