wd wp Пошук:

Сюкура Манабэ

Сюкура Манабэ (Syukuro «Suki» Manabe, нар. 21 верасня 1931 г., Эхімэ, Японія) — японска-амерыканскі кліматолаг, спецыяліст па вылічальным мадэляванні клімату і яго змене, піянер камп’ютэрнага мадэлявання кліматычных змен, у прыватнасці глабальнага змянення клімату, адзін з першых даследчыкаў феномену глабальнага пацяплення — у 1970-х. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2021).

Супрацоўнік Прынстанскага ўніверсітэта і раней Нацыянальнага ўпраўлення акіянічных і атмасферных даследаванняў (NOAA), член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1990), замежны член Канадскага каралеўскага таварыства (1995) і Японскай акадэміі навук (2009). Лаўрэат міжнародных узнагарод.

Біяграфія

Ступені бакалаўра (1953), магістра (1955) і доктарскую ступень па метэаралогіі (1958) атрымаў у Такійскім універсітэце. У тым жа 1958 годзе іміграваў у ЗША, грамадзянства атрымаў у 1975 годзе. У 1958—1963 гадах працаваў метэаролагам-даследчыкам у Нацыянальнай метэаралагічнай службе. У 1963—1997 гадах працаваў старэйшым метэаролагам-даследчыкам у лабараторыі Нацыянальнага ўпраўлення акіянічных і атмасферных даследаванняў (NOAA).

У 1968—1997 гадах выкладаў у Прынстанскім універсітэце, прафесар. У 1983 годзе запрошаны прафесар у альма-матэр. У 1997—2001 гадах працаваў на радзіме ў Японіі, дырэктар даследчай праграмы па глабальным пацяпленні. У 2002 годзе вярнуўся ў Прынстанскі універсітэт, з якім быў звязаны да 2003 года і дзе зноў з 2005 года — старэйшы метэаролаг праграмы атмасферных і акіянічных навук. У 2002—2009 гадах таксама кансультант Японскага агенцтва па навуцы і тэхніцы марской зямлі (JAMSTEC) і з 2006 па 2013 год запрошаны прафесар Нагойскага універсітэта.

У 1960-х гадах Манабэ займаецца даследаваннямі атмасфернай дынамікі, услед за чым стварае першую мадэль глабальнага клімату[6]. Апошняму папярэднічала яго супрацоўніцтва з Джозефам Смагарынскім і калегамі па Нацыянальнай метэаралагічнай службе ў распрацоўцы першых мадэлей агульнай цыркуляцыі[7]. У 1967 годзе ён разам з Рычардам Ветэральдам паказаў, што канцэнтрацыя парніковых газаў у атмасферы можа ўплываць на тэмпературу. Апублікаваная ў тым жа годзе Манабэ ў Journal of Atmospheric Sciences спрошчаная мадэль клімату Зямлі ўжо неўзабаве была прызнана як буйны прарыў у геафізіцы і метэаралогіі[7].

Яго выступ у 1988 годзе перад Сенацкім камітэтам па энергетыцы і прыродным рэсурсам адыграла важную ролю ў прыцягненні ўвагі палітыкаў і шырокай грамадскасці да глабальнага пацяплення[8].

Фела Амерыканскага геафізічнага Саюза (1967) і Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі (1997), а таксама JAMSTEC (2008). Замежны член Еўрапейскай акадэміі (1994)[9]. Ганаровы член Амерыканскага (1997), Японскага (2000) і Каралеўскага Брытанскага (2006) метэаралагічных таварыстваў.

З 1962 года жанаты на Набука Манабэ.

Зноскі

  1. https://www.crafoordprize.se/press_release/the-crafoord-prize-in-geosciences-2018
  2. 1 2 3 https://scholar.princeton.edu/sites/default/files/manabe/files/curriculum_vitae_short_version.doc
  3. https://www.ae-info.org/ae/Member/Manabe_Syukuro
  4. https://www.ae-info.org/ae/User/Manabe_Syukuro
  5. http://www.nasonline.org/member-directory/members/52989.html
  6. Syukuro Manabe wins Crafoord Prize for fundamental contributions to climate change research
  7. 1 2 Syukuro Manabe(англ.)
  8. Архівананая копія(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2017. Праверана 1 красавіка 2018.
  9. Еўрапейская акадэмія
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Такійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Еўрапейскай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1931 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 верасня
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Прынстанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў прэфектуры Эхімэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы